Jodel D.11 — двухмесны манаплан, распрацаваны французскай фірмай Société Avions Jodel.

Гісторыя стварэння Пад канец 40-х гадоў у Францыі імкліва расла колькасць аэраклубаў. Асноўнымі тыпамі самалётаў у іх былі састарэлыя даваенныя de Havilland DH 82 Tiger Moth і Miles M.14 Magister, галоўнымі недахопамі якіх былі высокае спажыванне паліва і маленькая хуткасць. У гэты ж час сярод французскіх пілотаў-аматараў набіраў папулярнасць аднамесны звышлёгкі самалёт Jodel D.9. У сувязі з гэтым у 1949 годзе французскі ўрад звярнуўся да кампаніі Jodel з прапановай спраектаваць двухмесны навучальны самалёт па адной з трох схем: біплан, высакаплан, нізкаплан. Эдуа́р Жалі і Жан Дэлемантэз прапанавалі пабудаваць нізкаплан на аснове свайго самалёта D.9. Гэтая прапанова была ўхвалена, і ўрад замовіў два спробавыя асобнікі.

Распрацоўка вялася на аснове крыла праектаванага самалёта D.10, з якога для прастаты прыбралі закрылкі і ўкарацілі на 50 см, і фюзеляжа папярэдняй распрацоўкі — D.9, які проста пашырылі для двух чалавек. Першы самалёт F-WBBF, з радыяльным рухавіком Salmson 9, паляцеў 4 красавіка 1950, другі, з маторам Minié 4DC32, F-WBBG (які атрымаў пазначэнне D.111) 8 мая 1950 года.

Гатовы, цалкам сабраны самалёт D.11 атрымаўся на 300 тысяч франкаў танней свайго канкурэнта па гэтым праекце, самалёта SIPA S.90 фірмы Société Industrielle pour l'Aéronautique, які прадаваўся асобна ад рухавіка. Аднак перамогу ў конкурсе здабыў самалёт SIPA і ўрадам былі набытыя толькі 11 самалётаў.

Тады Жалі і Дэлемантэз сталі рэкламаваць свае самалёты, аблятаючы на іх аэраклубы асабіста. Іх пачалі запрашаць на аэрашоу па ўсёй краіне, дзе і быў складзены першы ліцэнзійны дагавор з кампаніяй Wassmer, якая вырабляла варыянты D.112 і D.112A з маторамі Continental A65 з 1951, а таксама D.120 з маторам Continental C90 з 1952 па 1958 год.

Пазней былі складзены ліцэнзійныя дагаворы з фірмамі SAN, Valladeau, Passot, Dormois, EAC, Alpavia, Uetz (Швейцарыя), Aero-Difusión (Іспанія), Falconar (Канада) і інш. Таксама планы для самастойнай пабудовы і наборы для зборкі прадаваліся фірмамі Jodel у Францыі, Phoenix і Airworld у Вялікабрытаніі, Falconar у Канадзе, Aero-Jodel (Zuerl) у Германіі, Frank Rogers у Аўстраліі.

Канструкцыя Нізкаплан драўлянай канструкцыі з аб’ёмным каробчатым фюзеляжам, схемай размяшчэння шасі з хваставым колам і прамакутным крылом з узнятымі дагары заканцоўкамі.

Варыянты D.11арыгінальная версія з маторам Salmson 9Adb, 45 к.с. D.111D.11 з маторам Minié 4DC, 75 к.с., якія будаваліся Jodel. D.112D.11 з маторам Continental A65, 65 к.с., якія будаваліся Wassmer (Société Wassmer), SAN (Société Aéronautique Normande), Valledeau, Denize і аматарамі. D.112A D.112D D.112V D.113D.11 з маторам Continental O-200-A, 100 к.с., аматарскай будоўлі.

D.114D.11 з маторам Minié 4DA.28, 70 к.с., аматарскай будоўлі. D.115D.11 з маторам Mathis 4-GF-60, 75 к.с., аматарскай будоўлі. D.116D.11 з маторам Salmson 9ADR, 60 к.с., аматарскай будоўлі. D.117D.11 з маторам Continental C90, 90 к.с., і мадыфікаваным электрычным абсталяваннем, 223 адзінкі пабудаваныя SAN. D.117A — D.117 пабудаваныя фірмай Alpavia D.118D.11 з маторам Walter Mikron II, 60 к.с., аматарскай будоўлі. D.119D.117 аматарскай будоўлі. D.119D D.119DA D.119V D.120D.117 фірмы Wassmer пад назвай «Paris-Nice» («Парыж-Ніца»), з рухавіком Continental C90, пабудавана 337 адзінак. D.120A — (Aerofrein) з аэрадынамічным тормазам D.120R — (Remorqueur) з гакам для буксоўлі планёра D.120AR — Планёрны буксір з аэрадынамічным тормазам D.121D.11 з маторам Continental A75, 75 к.с., аматарскай будоўлі. D.122D.11 з маторам Praga, 75 к.с., аматарскай будоўлі.

D.123D.11 з маторам Salmson 5AP.01, 85 к.с., аматарскай будоўлі. D.124D.11 з маторам Salmson 5AQ.01, 80 к.с., аматарскай будоўлі. D.125D.11 з маторам Kaiser, 90 к.с., аматарскай будоўлі. D.126D.11 з маторам Continental A85, 85 к.с., аматарскай будоўлі. D.127D.112 са ссоўным ліхтаром і шасі DR.100, будоўлі EAC. D.128D.119 са ссоўным ліхтаром і шасі DR.100, будоўлі EAC. D.1101D.11 з рухавіком JPX 2050, 80 к.с., аматарскай будоўлі. D.11 Spécial Falconar F11 для самастойнай будоўлі Uetz U2VD.119 з роўным крылом, які будаваўся ў Швейцарыі фірмай Walter Uetz Flugzeugbau. Aero Difusión D-11 Compostela Aero Difusión D-112 Popuplane Aero Difusión D-119 Popuplane Aero Difusión D-1190S Compostela пабудавана 68 адзінак

Тэхнічныя звесткі (тыповы D.11 з рухавіком Continental O-200) Параметр ВелічыняRolf Wurster, 50 Jahre Deutsche Motorflugzeuge, ISBN 978-3831118540 Экіпаж 1+1 Даўжыня 6,20 м Вымах крыла 8,20 м Вышыня ? м Плошча крыла 12,7 м² Вага парожняга 340 кг max. Узлётная вага 620 кг Крэйсерская хуткасць 190 км/г max. Хуткасць 210 км/г Хуткаўздымнасць 4,33 м/с Радыус дзеяння 460 км Рухавік 1× Continental O-200, 75 кВт

Інцыдэнт з мядзведзікамі Jodel D.113 SE-CIBЧасовая рэгістрацыя 17/07/1961 C-O. Rosendahl LeksandРэгістрацыя 30/03/1962 C-O. Rosendahl LeksandУласнікі 20/12/1965 U. Elfving Solna 19/04/1972 U. Jensen Svalöv 01/10/1975 B. Danielsson Upplands Väsby 05/11/1975 B. Danielsson Västerås 25/11/1976 B. Danielsson Vällingby 27/09/1978 M.J.O. Jansson Östervåla 21/03/1994 K.R. Larsson Västerås n/a — 2009 Ingemar Adolfsson Hägersten 2009-2012 Otto Deli Falköping

4 ліпеня 2012 года самалёт, пілатуемы грамадзянамі Швецыі, несанкцыянавана перасёк мяжу Рэспублікі Беларусь, праляцеў над Івянцом і Мінскам, раскідваючы плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова, і, незаўважаны сродкамі супрацьпаветранай абароны, вярнуўся ў пункт вылету ў Літве. Акцыя, што атрымала назву «Мядзведзіроўка» (Teddybear Airdrop), была арганізавана пры ўдзеле шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total.

У акцыі прымаў удзел самалёт Jodel D.113 з рэгістрацыяй SE-CIBThe Local, артыкул «Swedes launch teddy bear 'assault' on Belarus», далучаная галерэя, здымак № 10, на заднім плане бачны нумар самалёта, на здымку № 9 бачныя папраразаныя вокны гэтага самалёта, канструкцыйны нумар 789. Самалет быў пабудаваны ў 1961 годзе ў мадыфікацыі D.126 і пазней перабудаваны ў мадыфікацыю D.113, з рухавіком Continental O-200-A магутнасцю 100 к.с.

Крыніцы

Спасылкі The Jodel Club Спісы самалётаў Jodel і Robin Airworld — Вытворца запчастак, планаў, набораў для будоўлі Jodel D.112 і інш. Кампанія Falconar Веб-кола, прысвечанае Jodel

Катэгорыя:Самалёты Францыі Катэгорыя:Грамадзянскія самалёты Катэгорыя:Звышлёгкія самалёты Катэгорыя:Самалёты Jodel