Белару́сы — усходнеславянскі народ. Агульная колькасць у свеце — каля 9 млн чалавек (2021). Асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дзе налічваюць і складаюць 84,9 % жыхароў дзяржавы (паводле перапісу ад 2019 года). Жывуць таксама ў значнай колькасці ў Расіі, Украіне, Латвіі, Літве, Польшчы, ЗША, Казахстане і інш. Карыстаюцца беларускай мовай, якая адносіцца да ўсходняй падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гадоў на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворкаНарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17. сярэднебеларускай групы гаворак беларускай мовы). Алфавіт літаратурнай мовы на аснове кірыліцы. У цяперашні час шырока распаўсюджаны беларуска-рускі білінгвізм з дамінаваннем рускай мовы. Веруючыя беларусы пераважна праваслаўныя; ёсць значная колькасць каталікоўГригорьева, Р. А. Белорусы / Р. А. Григорьева // Народы России: энциклопедия / Гл. ред. В. А. Тишков ; Институт этнологии и антропологии имени Н. Н. Миклухо-Маклая РАН. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 1994. — С. 110; Григорьева, Р. А. Белорусы / Р. А. Григорьева, Т. Б. Варфоломеева, А. Г. Шешкен // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. / Председатель Науч.-ред совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. — Москва : Большая Российская энциклопедия, 2005. — Т. 3. «Банкетная кампания» 1904 — Большой Иргиз. — С. 260. і невялікая колькасць пратэстантаўБеларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2002. — Т. 6. — С. 424..

Этнагенез

Сучасная беларуская акадэмічная навука (Васіль Бандарчык, Міхаіл Піліпенка, Ігар Чаквін і інш.) лічыць, што працэс этнаўтварэння беларусаў пачынаецца ў XIII—XIV стст. у Вялікім Княстве ЛітоўскімБеларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 36., а стаў выразна ажыццяўляцца ў XIV—XV стст.Беларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 49. У фарміраванні беларускага этнасу (у Папрыпяцці, Верхнім Панямонні, Верхнім Падзвінні і Верхнім Падняпроўі) яшчэ ў XIII—XIV стст. прынялі ўдзел значная частка ўсходніх славян («русь», «рускія»), часткова групы заходніх славян (галоўным чынам, палякі — пераважна сяліліся на ПалессіБеларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 43—44.) і неславянскія этнічныя групы, асабліва балцкія (літва, яцвягі, прусы, жамойты), многія з якіх былі вымушанымі перасяленцамі ў адзначаныя раёныБеларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 44.. Усходнеславянскае насельніцтва ў сваёй масе склала аснову беларусаў, а неўсходнеславянскія групы сталі дадатковым кампанентам гэтай новай этнічнай супольнасціБеларусы : у 13 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4. — С. 45..

Антрапалогія

Беларусы паўночных, цэнтральных і заходніх рэгіёнаў Беларусі адносяцца пераважна да ўсходнееўрапейскага тыпу сярэднееўрапейскай расы (у межах вялікай еўрапеоіднай расы). Некаторыя даследчыкі вылучаюць сярод беларусаў палескі і верхнепрыдняпроўскі антрапалагічныя тыпы.

Беларускі антраполаг Аляксей Мікуліч прышоў да высновы, што сучасная карціна генафонду беларусаў сфармавалася як шляхам доўгатэрміновага прыстасавання ў выніку натуральнага адбору, так і ў выніку этнічнай кансалідацыіМікуліч, А. І. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мінск, 2005. — С. 112.. Паводле вынікаў даследавання Аляксея Мікуліча, агульная характарыстыка генафонду сучасных беларусаў найбліжэй да характарыстыкі генафонду сучасных украінцаўМікуліч, А. І. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мінск, 2005. — С. 97—98, 104. і мае даволі трывалую генетычную непарыўнасць пакаленняў у часе, бо геаграфічная структура сучаснага беларускага генафонду шмат у чым супадае з арэаламі старажытных археалагічных культур Беларусі яшчэ даславянскай эпохіМікуліч, А. І. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. — Мінск, 2005. — С. 111..

Паводле даследаванняў Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозгу (Беларусь) сучасным беларусам па фенатыпу (сукупнасць характарыстак, набытых індывідам на вызначанай стадыі свайго развіцця — пад уплывам умоў знешняга асяроддзя і выпадковых змен) найбольш блізкімі з’яўляюцца сучасныя немцы і палякі.

Этнонім

Этнонім «беларусы» паходзіць ад тапоніма «Белая Русь», які пачаткова меў рэгіянальнае значэнне і ў праваслаўна-ўніяцкай традыцыі адносіўся да паўночнай і ўсходняй часткі сучаснай БеларусіБелы, А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2000. — С. 158—159..

Першы зафіксаваны выпадак ужывання слова «беларус» у грэчаскім перакладзе (Leucorussus) як саманазвы выхадцаў з сучаснай этнічнай тэрыторыі Беларусі вядомы з запісу Саламона Рысінскага ў Альтдорфскі ўніверсітэт у 1586 годзеЛатышонак А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса // Рэфармацыя і грамадства : XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131., але азначэнне шырока не распаўсюдзілася тым часам як этнонім. Да канца XVIII ст. як саманазвы ўжываліся азначэнні «русь», «рускія», «русіны» або «літвіны»<ref name="ReferenceB">Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 150.</ref>.

У першай палове XIX ст. азначэнне «беларусы» было распаўсюджана пераважна ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, а таксама ва ўсходняй частцы Мінскай губерні, і мела не столькі этнічны, колькі тапанімічны характар.

20 студзеня (1 лютага) 1863 года назва «Беларусь» упершыню ўключана ў найменне ўраду — Часовага правінцыяльнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім.

Саманазва «беларусы» як этнонім замацавалася за беларускім этнасам (амаль па ўсёй яго этнічнай тэрыторыі) толькі з сярэдзіны 1860-х гадоў (пасля прац расійскага этнографа Родэрыха ЭркертаЭркерт, Р. Ф. Этнографический атлас западнорусских губерний и соседних областей. ― Берлин, 1863; Эркерт, Р. Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.). І на працягу 1870—1880-х гадоў этнонім «беларусы» трывала і канчаткова выцясняе іншыя «канкурэнтныя» назвы («крывічы», «крывічане», «чарнарусы», «заходнерусы» і іншыяРаюк, А. Р. «Адных бацькоў сыны»: праблема этнічнага адзінства беларусаў у канцы XVIII — пачатку ХХ ст.… С. 318.), якія прапаноўваліся ў тыя часы рознымі гісторыкамі, ідэолагамі і публіцыстамі, і лакальна-рэгіянальныя назвы (загародцы, пінчукі, палешукі і г.д.) для азначэння беларускага этнаса, што было звязана з папулярызацыяй гэтай назвы праз расійскую этнаграфічную і гістарычную навуку і з развіццём пачатковай адукацыі ў вёсцы, дзякуючы чаму стала мажлівым пашырэнне гістарычных ведаў і назвы «беларусы» сярод шырокіх колаў насельніцтваЭтнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя / В. К. Бандарчык, І. У. Чаквін, І. Г. Углік [і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1985. — С. 164—166.Терешкович, П. В. Этническая история Беларуси XIX — начала XX в... С. 145..

У 1903 г. этнограф Яўхім Карскі канстатаваў, што найбольш кансерватыўнаму сялянскаму слою насельніцтва назва «беларусы» была не вядома: «У цяперашні час просты народ у Беларусі не ведае гэтай назвы. На пытанне: хто ты? прасталюдзін адказвае — рускі, а калі ён каталік, то называе сябе або каталіком, або палякам; часам сваю радзіму назаве Літвой, а то і проста скажа, што ён „тутэйшый“ (tutejszy) — тутэйшы, вядома, супрацьпастаўляючы сябе асобе, якая гаворыць па-вялікаруску, як чужынцу ў Заходнім краі»Карскій, Е. Ф. — Белоруссы. Т. I, гл. V., С. 116.. А вынікі Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі (1897) прыводзяць іншыя дадзеныя па беларускім губерням.

Рэлігія

Пачаткова ў XIII—XIV стст. у Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) у асноўным арэале фарміравання беларускага этнасу мелася пераважаючае славянамоўнае насельніцтва, якое ў асноўнай масе было хрысціянскім і прытрымлівалася праваслаўя. У той жа час адбываліся кантакты з балтамоўным язычніцкім насельніцтвам, якое межавала ці пранікала на славянамоўныя тэрыторыі, паступова славянізуючыся. Маюцца і факты прысутнасці яшчэ ў сярэдзіне XIII ст. хрысціянскага насельніцтва ў глыбока балцкіх тэрыторыях — прычым і ў месцах, якія сталі важнымі цэнтрамі ў працэсе генезіса ВКЛ, — у Вільні і КярнавеВайткявичус, В. Нестереотипный взгляд на культуру восточнолитовских курганов… С. 186.. Гэта прыводзіла да суіснавання ў ВКЛ побач з хрысціянамі язычніцкага насельніцтваГісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 193, 197.. Вынікі гэтых кантактаў яшчэ дагэтуль з’яўляюцца прадметам навуковых дыскусій.

Яшчэ ў 1240—1260-ыя гг. (ці нават раней) у полацкіх уладаннях ужо існавалі дзве каталіцкія дыяцэзіі, падначаленыя архібіскупскай кафедры ў Рызе: Рускае біскупства ў Полацкім княстве і Селонскае — у залежнай ад Полацку Селонскай зямлі. У часы Міндоўга часова ў 1251—1260 гг. існавала каталіцкае біскупства, якое ахполівала і землі Панямоння, што было першай хваляй прыходу каталіцтва ў землі ВКЛГанчарук, І. Г. Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 224.. Аднак пасля (да 1387 г.) у ВКЛ не мелася тэрытарыяльнай арганізацыі рымска-каталіцкага касцёла, хоць вядома, што ў 1320-я гг. нямецкія дамініканцы і францысканцы мелі ў Вільні і Навагрудку па адным каталіцкім кляштарыГанчарук, І. Г. Рымска-каталіцкая царква на Беларусі // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 280; Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 233. і не спынялі спроб місіянерскай дзейнасціГісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — С. 224—226..