Дзмітрый Кавалёнак (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы шматгадовым выступам за гродзенскі «Нёман», за які адзначыўся 68 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай ДЮСШ «Трактар», пазней перабраўся ў «Змену», за якую выступаў у Трэцяй лізе. Пазней некаторы час правёў у Швейцарыі, дзе гуляў за дубль жэнеўскага «Сервета». У 1998 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трапіў у «Дынама», але не здолеў прабіцца ў асноўны склад.
У 2001 годзе перайшоў у гродзенскі «Нёман», выступленне за які прынесла Кавалёнку найбольшы поспех. Быў рэкардсменам клуба па колькасці забітых галоў за ўсю гісторыю суверэннага чэмпіянату Беларусі (у 2023 годзе яго перагнаў Павел Савіцкі). У 2005—2006 гадах гуляў за наваполацкі «Нафтан» і ждановіцкую «Дарыду», але ў 2007 годзе вярнуўся ў гродзенскі клуб. 22 мая 2010 года адзначыўся хет-трыкам у браму мінскага «Партызана».
У пачатку 2013 стала вядома, што «Нёман» не будзе падпісваць новы кантракт з Кавалёнкам. Аматары клуба, якія лічылі Кавалёнка легендай гродзенскага футбола, пачалі кампанію па збору подпісаў за захаванне іграка ў гродзенскім клубе. Тым не менш, у сакавіку 2013 года ён стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года перайшоў у «Ліду». Стаў лідарам лідскага клуба замест пакінуўшага «Ліду» Ігара Крывабока, за палову сезона забіў 12 галоў.
У красавіку 2014 года, пасля заканчэння тэрміну кантракта з «Лідай», атрымаў прапанову вярнуцца ў «Нёман». 3 красавіка 2014 зноў стаў іграком гродзенскага клуба. У складзе «Нёмана» у сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. 25 мая 2014 года аформіў дубль у браму бабруйскай «Белшыны», чым дапамог гродзенскаму клубу атрымаць выніковую перамогу 4:3.
Па заканчэнні сезона 2014 застаўся ў «Нёмане», нягледзячы на фінансавыя праблемы гродзенскага клуба (з-за якіх Гродна пакінула большасць асноўных ігракоў). У сакавіку 2015 падпісаў новы кантракт з «Нёманам». У 2015—2017 ужо толькі зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У лістападзе 2017 года абвясціў б завяршэнні кар’еры, 26 лістапада згуляў свой апошні матч, у якім «Нёман» перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 3:1. Пасля заканчэння сустрэчы адбылася цырымонія развітання з нападнікам, на якой стала вядома, што Кавалёнак зойме пасаду спартыўнага дырэктара гродзенскага клуба.
У чэрвені 2023 года быў затрыманы гродзенскім АПАМам, але хутка адпушчаны. Неўзабаве пакуніў пасаду ў «Нёмане».
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2002 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2000 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2002
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1994/95 Д3 Змена 12 1 1995 Д3 Змена 3 1 1998 Д2 Дынама-Юні 0 0 1999 Д2 Дынама-Юні 25 18 2000 Д1 Дынама 8 0 2000 Д3 Дынама-2 11 2 2001 Д1 Нёман 22 6 2002 Д1 Нёман 23 11 2003 Д1 Нёман 30 6 2004 Д1 Нёман 29 5 2005 (1) Д1 Нафтан 8 0 2005 (2) Д1 Дарыда 12 6 2006 Д1 Дарыда 22 7 2007 Д1 Нёман 14 2 2008 Д1 Нёман 28 10 2009 Д1 Нёман 25 5 2010 Д1 Нёман 21 12 2011 Д1 Нёман 22 4 2012 Д1 Нёман 23 3 2013 (1) Д2 Граніт 13 3 2013 (2) Д2 Ліда 15 12 2014 Д1 Нёман 24 3 2015 Д1 Нёман 15 1 2016 Д1 Нёман 11 0 2017 Д1 Нёман 5 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Сервет Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі