Мілян Яблан (, нар. ) — сербскі футбаліст, абаронца харвацкага клуба «Борац» з Бобаты.
Клубная кар’ера Гуляў у Сербіі за розныя клубы. У студзені 2012 перайшоў у гродзенскі «Нёман», аднак з-за траўмы ўпершыню з’явіўся на полі толькі 18 мая ў матчы 11 тура супраць «Гомеля». Дэбют атрымаўся няўдалым: з-за яго памылак каманда прапусціла два галы, а сам ён быў заменены ўжо на 30-й хвіліне«Неман» — «Гомель». Без вариантов. Пазней, аднак, замацаваўся ў асноўным складзе.
Сезон 2013 пачынаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але пазней быў пераведзены на пазіцыю апорнага паўабаронцы, дзе таксама выступаў паспяхова. 28 верасня 2013 адпомсціў «Гомелю», забіўшы ў яго вароты прыгожы мяч з 40 метраў.
У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі клуб «Кайсар»Милян Яблан подписал контракт с «Кайсаром». Згуляў за «Кайсар» 18 матчаў, але па закачэнні сезону 2014 пакінуў Кызыларду. У лютым 2015 падпісаў кантракт з «Акжайыкам»Яблан подписал контракт с «Акжайыком».
Улетку 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац». З лютага па жнівень 2016 года выступаў за літоўскую «Судуву», пазней вярнуўся ў «Борац». У пачатку 2017 года стаў іграком чарнагорскага клуба «Младаст», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Чарнагорыі. Улетку 2017 года перайшоў у «Алашкерт», аднак пасля першай паловы сезону 2017/18 з-за траўмы пакінуў каманду.
У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Пролетар», які выйшаў у сербскую Суперлігу. У лютым 2020 года перайшоў у «Кабел» з Першай лігі, а сезон 2020/21 пачаў у іншым клубе з Нові-Сада — «Младасці», але пеазней перайшоў у «Тэкстылац». У жніўні 2021 года стаў іграком «Дравы» з другой славенскай лігі, але хутка пакінуў каманду. У 2022 годзе гуляў за клуб «ЧСК Півара», а ў лютым 2023 года перайшоў у харвацкі «Борац» з Бобаты.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Чарнагорыі: 2017
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Србабран Катэгорыя:Ігракі ФК Сілекс Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК ЧСК Півара Катэгорыя:Ігракі ФК Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Чачак Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Цітаград Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Кабел Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Тэкстылац Аджацы Катэгорыя:Ігракі ФК Драва Птуй Катэгорыя:Ігракі ФК Борац Бобата