Ігар Крывабок (нар. , Харкаў, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Гуляў за розныя ўкраінскія клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2006 трапіў у склад гродзенскага «Нёмана», дзе стала выхадзіў у аснове. Пасля гуляў у беларускіх клубах, у студзені 2012 зноў апынуўся ў Гродна. 24 мая 2012 у матчы супраць мазырскай «Славіі» адзначыўся хет-трыкамПратакол матча «Нёман» - «Славія-Мазыр».
«Ліда» У красавіку 2013 перайшоў у «Ліду»Игорь КРИВОБОК заключил контракт с "Лидой". Стаў асноўным іграком лідскага клуба і хутка ўзначаліў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У многім дзякуючы выдатным бамбардзірскім паказчыкам Крывабока «Ліда» хутка апынулася сярод лідараў Першай лігі.
«Нафтан» У ліпені 2013 вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з наваполацкім «Нафтанам»Игорь Кривобок покинул "Лиду" и перешел в "Нафтан". Стаў асноўным нападнікам навапалачан, у першым жа матчы (14 ліпеня 2013 супраць «Белшыны») адзначыўся дублем. 19 кастрычніка 2013 у матчы з «Белшынай» у сутыкненні з брамнікам бабруйчан Антонам Кавалеўскім прычыніў таму цяжкую траўму, за што быў дыскваліфікаваны на тры матчы.
Сезон 2014 распачаў асноўным нападнікам, але хутка быў выцеснены Вадзімам Дземідовічам і стаў толькі з’яўляцца на замену. 2 жніўня 2014 у матчы з брэсцкім «Дынама» выйшаў на замену на 68-й хвіліне і паспеў вызначыцца хет-трыкам (выніковы лік 7:0). Па заканчэнні сезону ў снежні 2014 пакінуў «Нафтан»Валерий Стрипейкис: "На контрактах в "Нафтане" осталось десять футболистов. Остальные ждут моего звонка".
Вяртанне ў «Нёман» З лютага 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам»Сосновский близок к переходу в "Неман", Анюкевич вернулся в клуб, Кривобок на просмотре. 16 сакавіка 2015 падпісаў з гродзенскім клубам кантрактИгорь Кривобок подписал контракт с "Неманом".
На полі, аднак, Ігар з’яўляўся рэдка. Адзіны поўны матч правёў 17 чэрвеня, калі голам і галявой перадачай дапамог «Нёману» перамагчы «Нафтан». 7 ліпеня 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб"Неман" не продлил контракт с Игорем Кривобоком.
Апошнія гады Неўзабаве пасля зыходу з «Нёмана» Крывабок падпісаў кантракт з клубам Першай лігі «Смаргонь»Кривобок и Гнедько перешли в «Сморгонь», 3 игрока находятся на просмотре. У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Ліды»Игорь Кривобок подписал контракт с "Лидой", пакінуў клуб у жніўні таго ж годаДавлюд и Кривобок покидают «Лиду» і зноў стаў іграком «Смаргоні»ФК "Сморгонь" пополнилась шестью футболистами, аднак да канца сезону 2016 толькі двойчы выйшаў на замену ў канцы матчу. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Смаргонь»Новости ФК "Сморгонь". і завяршыў кар’еру.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Міка Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Івана-Франкоўск Катэгорыя:Ігракі ФК Крымцяпліца Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Алком Мелітопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Вугалёк Мірнаград Катэгорыя:Ігракі ФК Віктар Запарожжа