Аляксей Лягчылін (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскага «Нёмана», з 2009 года гуляў за галоўную каманду. У сезоне 2012 не з’яўляўся на полі па прычыне траўмы. У сезоне 2013 толькі ў чэрвені стаў трапляць на лаўку запасных. 30 верасня 2013 года пасля доўгага перапынку зноў выйшаў на поле за асноўную каманду «Нёмана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У сезоне 2014 ужо быў трывалым іграком асновы, гуляў у апорнай зоне. 7 мая 2014 года адзначыўся дублем у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 3:0). Усяго за сезон 2014 забіў 4 мячы. У сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы, застаўся ў гродзенскім клубе, яшчэ больш замацаваўшыся ў аснове.
У студзені 2016 года папоўніў склад футбольнага клуба «Мінск». У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам мінчан. У студзені 2017 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У першай палове сезоне 2017 трывала гуляў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб.
У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Нёман». Замацаваўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды. У сезоне 2019 часцей выкарыстоўся ў якасці цэнтральнага абаронцы, пазней стаў гуляць у абароне рэгулярна. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін сезон. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Нёманам».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2013 у Санкт-Пецярбургу, правёў усе 6 матчаў і забіў 1 гол (у браму Таджыкістана).
1 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2017, 2018, 2024 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Нёман 1 0 2008 дубль Нёман 16 1 2009 Д1 Нёман 3 0 2010 Д1 Нёман 21 0 2011 Д1 Нёман 15 0 2012 Д1 Нёман 0 0 2013 Д1 Нёман 7 1 2014 Д1 Нёман 29 4 2015 Д1 Нёман 26 2 2016 Д1 Мінск 26 5 2017 Д1 Дынама 23 3 2018 (1) Д1 Дынама 6 0 2018 (2) Д1 Нёман 14 3 2019 Д1 Нёман 24 2 2020 Д1 Нёман 25 0 2021 Д1 Нёман 20 2 2022 Д1 Нёман 27 0 2023 Д1 Нёман 19 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст