Мінская гімназія № 8 — навучальная ўстанова, гімназія з гуманітарным ухілам і паглыбленым вывучэннем французскай мовы. Навучэнне ў гімназіі вядзецца на беларускай і рускай мовах. Гімназія № 8 заснавана 5 красавіка 1991 года, на базе сярэдняй школы № 20 (імя Пятра Купрыянава), адкрытай у 1952 г. Гімназія з’яўляецца асацыяванай школай клубаў ЮНЕСКА, падтрымлівае сувязь ліцэем імя А. дэ С. Экзюперы ў г. Ліёне (Францыя).

Адрас школы: Мінск, вул. Я. Коласа, 41. Дырэктар — Сабіч Вераніка Мікалаеўна.

Культурнае жыццё Ансамбль французскай песні «Каравэла»

На базе школы дзейнічае ансамбль французскай песні «Каравэла» — студыя эстраднай песні пад кіраўніцтвам Міранчук В. І. У ансамблі бяруць удзел вучні 5 — 11 класаў сумесна з педагогамі гімназіі.

Выхаванцы гімназіі Франак Вячорка — беларускі маладзёжны актывіст, грамадскі дзеяч. Алег Грушэцкі — беларускі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў Аб’яднання беларускіх скаўтаў. Ксенія Сітнік — спявачка, пераможца на конкурсе песень Дзіцячае Еўрабачанне-2005. Ірына Ігнацюк — выканаўца гітарнай музыкі.  — удзельнік Дзіцячага Еўрабачання 2012.

Фотагалерэя

Крыніцы

Спасылкі

Сайт гімназіі № 8 Гімназічная Беларусь

Катэгорыя:Гімназіі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:1952 год у Мінску