Якуб Кубіцкі (, Варшава 1758 — 13 чэрвеня 1833 Варшава) — польскі архітэктар эпохі класіцызму. Працаваў на мяжы 18-19 стст.

Жыццяпіс Нарадзіўся ў Варшаве. Дакладнай даты нараджэння не ўстаноўлена (вядомы толькі год). Скончыў езуіцкі каледж.

Лічыцца вучнем польскага архітэктара Даменіка Мерліні. Кароткі перыяд працаваў з архітэктарам Шымана Багумілам Цугам (1733—1807).

У 1783 г. як пасланец польскага караля Станіслава Аўгуста адбыў на вучобу ў Італію разам са сваім братам. Вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1786 г., дзе працаваў як архітэктар. У знак прызнання ў 1791 г. атрымаў дваранскае званне. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай заняў пост галоўнага выканаўчага афіцэра па будаўніцтве.

Быў жанаты ў 1783 г. У шлюбе меў траіх дзяцей. Памёр у радавым маёнтку пад Варшавай.

міні|245пкс|Праект Храма Провіду Божага ў Варшаве, 1792 г.

Галерэя твораў

Літаратура Wąsowski A. Kubicki w Wilkowie, Spotkania z Zabytkami, 11/2002

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Архітэктары Варшавы