Дзмітрый Юзвовіч (нар. , Слонім) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Першым прафесійным клубам быў клуб ПМЦ, які выступаў у Другой лізе. Потым гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан») і гродзенскім «Нёмане». У студзені 2012 года, пасля распаду «Партызана», зноў апынуўся у «Нёмане», дзе гуляў за дубль. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Смаргоні».
Пасля заканчэння арэнды вярнуўся ў Гродна, але сезон 2013 распачаў у складзе «Баранавічаў» у Другой лізе. У жніўні 2013 года перайшоў у «Слонім». У складзе слонімскага клуба на працягу двух гадоў заставаўся асноўным нападнікам.
У жніўні 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ». У складзе смалявіцкага клуба стаў выхадзіць на замену. 27 верасня 2015 года ў матчы з «Кобрынам» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, пасля чаго пакінуў Смалявічы і завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, забіў там два мячы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д3 ПМЦ 28 7 2007 дубль МТЗ-РІПА 18 8 2008 дубль МТЗ-РІПА 23 11 2009 Д1 Нёман 11 1 2010 Д1 Партызан 20 1 2011 Д2 Партызан 10 1 2012 (1) Д1 Нёман 0 0 2012 (2) Д2 Смаргонь 8 1 2013 (1) Д3 Баранавічы 7 4 2013 (2) Д2 Слонім 11 5 2014 Д2 Слонім 26 1 2015 (1) Д2 Слонім 12 8 2015 (2) Д2 Смалявічы-СТІ 8 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы