Людовік III Малодшы (;  — , Франкфурт) — кароль Аквітаніі (пад імем Людовік II) у 852—855 гадах, кароль Франконіі, Цюрынгіі і Саксоніі з 865 года, кароль Баварыі з 880 года, кароль Латарынгіі з 876 года, сын Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, і Эмы Баварскай, дачкі Вельфа I, графа Альтдорфа.

Біяграфія

У 865 годзе, падзяліўшы паміж сынамі каралеўства, Людовік II Нямецкі вылучыў Людовіку III Франконію, Цюрынгію і Саксонію. У 871 годзе Людовік і яго брат Карламан паўсталі супраць бацькі, крыўдуючы на тое, што той не вылучыў ім долі ў нядаўна набытай Латарынгіі. У 872 годзе Людовік II Нямецкі саступіў і падзяліў Латарынгію паміж сынамі. Людовік III атрымаў пры гэтым Фрысландыю.

Пасля смерці бацькі ў кастрычніку 876 года Людовік атрымаў рашучую перамогу ў бітве пры Андэрнасе над дзядзькам Карлам II Лысым і здолеў абараніць сваё каралеўства.

У 879 годзе, пасля смерці французскага караля Людовіка II Заікі, Людовік Малодшы ўварваўся ў Латарынгію і авалодаў той яе часткай, якая належала Карлу Лысаму. Гэта набыццё было замацавана ў 880 годзе Рыбмонскім дагаворам.

У гэтым жа годзе Людовік III Малодшы нанёс паразу вікінгам у бітве пры Тымеоне, а затым, не чакаючы смерці хворага брата Карламана, ён склаў дагавор з малодшым братам Карлам Талстым аб паздзеле яго ўладанняў. Па гэтым пагадненні да Людовіка адышла Баварыя.

Шлюб і дзеці

Жонка: (з 29 лістапада 874) Ліўтгарда Саксонская (каля 845 — 17/30 лістапада 885), дачка Людольфа Саксонскага, маркграфа Астфаліі (каля 805 — 12 сакавіка 866) і Оды Білунг (каля 806 — 17 мая 913). Дзеці: Людовік (каля 877 — лістапад 879) Хільдэгарда (878/881 — пасля 895) акрамя таго, у яго быў пазашлюбны сын Гуга (855/860 — люты 880)

Літаратура

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Каралінгі Катэгорыя:Каралі латарынгскія Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Каралі аквітанскія Катэгорыя:Каралі баварскія