Се́ргуч — рака ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн ракі Дняпро).

Назва Казімерас Буга аднаўляў балцкую форму як Sirg-antia.K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 539.

Гідраграфія Даўжыня ракі 47 кіламетраў. Плошча вадазбору 238 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км. Пачынаецца з возера Тэкліц, працякае праз азёры Вольшыца, Плаўна і Манец; частка сцёку трапляе ў Бярэзінскі канал (басейн Заходняй Дзвіны); ніжэй возера Манец цячэ пад назвай Бузянка. Пратокай злучана з возерам Домжарыцкае, ніжэй вёскі Домжарыцы асноўны сцёк ідзе па Сергуцкім канале. Вусце за 4 кіламетры на поўдзень ад вёскі Крайцы. Рака працякае па Верхнебярэзінскай нізіне, амаль цалкам у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Даліна невыразная, каля вытоку трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км. Пойма двухбаковая, у вытокавай частцы шырыня яе 50—250 метраў, паблізу ўпадзення ў возера Вольшыца 1—1,3 км. Рэчышча ад вытоку да возера Вольшыца звілістае. Берагі ракі пераважна невыразныя, забалочаныя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна