Васі́ль Іса́кавіч Тала́ш, больш вядомы па мянушцы Дзед Талаш () — удзельнік савецкага партызанскага руху ў гады польска-савецкай (1919—1921) і Другой сусветнай войнаў на Беларусі. Галоўны герой аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Белка Мазырскага павета (цяпер уваходзіць у мяжу горада Петрыкаўгл. Белкаўскі сельсавет Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Не змог у Белцы атрымаць свой надзел зямлі пасля жаніцьбы, таму быў вымушаны пайсці жыць да жонкі ў вёску Навасёлкі.

У 1919 годзе ў час акупацыі павета польскімі войскамі быў разведчыкам Чырвонай Арміі. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад (300 чалавек), які з боем заняў вёску Навасёлкі.

У час Другой сусветнай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з савецкімі партызанамі, але хутка вызвалены. У студзені 1943 года з дапамогай партызан перапраўлены ў Маскву. Выступаў перад рабочымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі Васіля Талаша з заклікамі да барацьбы з немцамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі. У 1944 годзе, пасля вяртання на радзіму ў Беларусь, працаўладкаваўся лесніком у Петрыкаўскае лясніцтва.

Памёр 23 жніўня 1946 года ў шпіталі падчас аперацыіСалдацкая коўдра Талаша // Сельская газета 1 сакавіка 2018. Пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнікНадмагільны помнік В. Талашу.

Цікавыя факты 275px|thumb|Я. Колас і Дзед Талаш у кабінеце пісьменніка. 1943 У сярэдзіне 1930-х гадоў мясцовая Петрыкаўская ўлада негатыўна ставілася да Талаша, бо амаль што 90-гадовы ветэран не падтрымаў калектывізацыю. 4 кастрычніка 1936 года бюро Петрыкаўскага райкама партыі прыняло пастанову:

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1928) Ордэн Айчыннай вайны І ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Знак «За шматгадовую і бездакорную службу ў дзяржаўнай лесаахове СССР»

Памяць Імя Талаша носяць вуліцы ў Мінску і Петрыкаве Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі Помнік (скульптар З. Азгур), як частка кампазіцыі на плошчы Якуба Коласа ў Мінску Помнік работы З. Азгура ў гарадскім парку ПетрыкаваПомнік В. І. Талашу, скульптар З. Азгур (1952) (устаноўлены ў 1958) Мастацкі фільм «Талаш» па аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» (Беларусьфільм, 2011; рэжысёр Сяргей Шульга)

Літаратура

Спасылкі

Дом-музей деда Талаша Памятники г. Минска. Дед Талаш Талаш // Газета «Минский курьер»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаве Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Петрыкаве Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны» Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары