Джавані Беліні (; каля 1430—1433, Венецыя — 1516, Венецыя) — італьянскі венецыянскай школы жывапісу.

Малодшы брат Джэнціле Беліні.

Біяграфія Джавані Беліні нарадзіўся ў 1430 годзе, верагодна, у Венецыі, (па іншых звестках — у 1426 годзе). Сын Якапа Беліні (1400—1471), у майстэрні якога разам з братам Джэнціле Беліні пачаў навучанне жывапіс у і ўласную кар’еру мастака.

Маляваў партрэты і розныя рэлігійныя кампазіцыі. Раннія працы Джавані Беліні створаны пад уплывам яго швагра Мантэньі.

Асабісты стыль Джавані выпрацаваўся ў 70-я гады XV стагоддзя («Мадонна пад дрэвам», 1487, «Мадонна са святымі», 1488).

З карціны «Мадонна са святымі» (1505) пачынаецца апошні перыяд творчасці мастака 1505. У канцы жыцця Беліні стаў лепшым жывапісцам пейзажаў. Альбрэхт Дзюрэр пісаў пра яго ў 1506 годзе: «Ён вельмі стары, але ён усё яшчэ найлепшы мастак».

Джавані Беліні быў настаўнікам Джарджонэ і Тыцыяна.

Памёр Дж. Беліні ў 1516 годзе ў Венецыі.

Творчасць thumb|справа|160px|«Мадонна», 1480—90 гг. thumb|справа|Джавані Беліні. Паліпціх Св. Вінцэнта Ферэрскага. 1465 г. Венецыя, ц. Санці Джавані э Паола.

Стыль Джавані Беліні вагаўся ад статычнага манеры венецыянскіх прац сярэдзіны XV стагоддзя да гармоніі і хараства прац эпохі Высокага Адраджэння, як, напрыклад, у алтары Царквы Святога Захарыя, Венецыя (1505). Мастак увёў мяккія тоны, гармонію ў кампазіцыю і выкарыстоўваў светлыя колеры, што значна паўплывала на наступнае пакаленне жывапісцаў. На самога ж мастака, як лічыцца, паўплывала галандская школа з яе сканцэнтраваннем на дэталях. Гэты ўплыў адначасова не прыводзіць мастака да эклектызму, яму ўдаецца вельмі гарманічна спалучаць лепшыя дасягненні сучасных яму выяўленчых школ.

У Джавані Беліні разнастайная тэматыка, нямала Мадонна. Выдатная навацыя — увядзенне ў карціну пейзажу, прычым не звязанага з асноўным сюжэтам мастацкага твора. Творы мастака — эмацыйныя, але вельмі мяккія, дораць адчуванне спакою і ласкі.

Мастак пісаў пераважна алейнымі фарбамі, а не тэмперай. Менавіта з сяр. 70-х гг. XV стст. Джавані авалодаў новай для Венецыі тэхнікай алейнага жывапісу. Каларыт майстра набыў насычанасць і цеплыню. Творы Джавані Беліні (Мадонны, алтарныя абразы, сцэны з Евангелля на фоне пейзажу, алегорыі і партрэты) адрозніваюцца спакойнай веліччу, глыбінёй пачуцця і паэтычнасцю.

Як афіцыйны мастак Венецыянскай рэспублікі, маляваў партрэты дожаў, якія ўзначальвалі ўрад. Пасля смерці Джавані Беліні гэту пасаду атрымаў Тыцыян Вечэліа.

Але драматычныя творы сустракаюцца і ў яго творчасці: «П'ета з двума анёламі» Берлін, «Сыны п'янага Ноя хаваюць ад Хама аголенае цела бацькі» Безансон, Францыя і г.д. Але ён больш майстар гармоніі, паэтычнага настрою, музычных акордаў, так звярталіся вучню Джарджонэ з Кастэльфранка (каля 1478—1510).

Мадонна з грэчаскім надпісам thumb|злева|200px|Мадонна з грэчаскім надпісам.

Для рэлігійнага жывапісу Беларусі цікава спроба Беліні выкарыстоўваць дасягненні Візантыі ў сваім творы «Мадонна з грэчаскім надпісам» Мілан, Брэра. Вядома, што візантыйскія грэкі пастаянна эмігрыравалі ў Італію і Венецыі. Прывозілі яны свае абразы, якія захоўвалі старажытныя, непрыгожыя італьянцам каноны (пляскатасць, суровасць вобразаў, знакавае адлюстраванне асяроддзя замест рэальнага, падпарадкаванне старажытным аўтарытэтам, адмова ад пошукаў новага). Майстры Венецыі пакінулі ўсё гэта ў мінулым і звярнуліся да прывабнай рэальнасці. Джавані жа ўспомніў старажытныя каноны (сумная Багародзіца, фон без пейзажаў, аднастайныя фарбы), але шмат і новага. Ні адзін сучасны майстру грэк не змог бы так намаляваць зморшчыны адзення Хрыста ці твар маленькага Хрыста. Прызначэнне вобраза праваслаўным пацвярджае і грэчаскі надпіс зверху, як на іконе, якія і даў пазней назву твору.

Мастак-гуманіст, Джавані Беліні выступае як смелы наватар, творчасць якога падводзіць венецыянскіх майстроў да росквіту Высокага Адраджэння, такім чынам Беліні зрабіў венецыянскую мастацкую школу лепшай у эпоху Рэнесансу і адной з галоўных у заходнім мастацтве.

Выбраныя творы thumb|справа|200px|П’ета, рысунак, Уфіцы, Фларэнцыя thumb|справа|200px|П’ета, Берлін thumb|справа|200px|Хрыстос нясе крыж, Музей Гарднер, Бостан, ЗША

Дабравешчанне. Галерэя Акадэміі, Венецыя Мадонна з немаўлём, Метраполітэн-музей Мадонна з немаўлём, Музей мастацтваў імя Багдана і Варвары Ханенкаў, Кіеў Мадонна з немаўлём, Бразілія Мадонна з немаўлём (Мадонна Кантарыні), Галерэя Акадэміі, Венецыя Мадонна з немаўлём (Мадонна дэльі Альберэці), Венецыя Стрэчанне, Мастацка-гістарычны музей, Вена Стрэчанне, Галерэя Кверыні Стампалья Хрыстос нясе крыж, Музей Гарднер, Бостан, ЗША Маленне аб чашы, Нацыянальная галерэя, Лондан Св. Іеранім, Уфіцы, Фларэнцыя Адсечаная галава Яна Хрысціцеля, Музей Цывіка, Пезара Кроў Хрыста Заступніка, Нац. галерэя, Лондан Мадонна з грэчаскім надпісам, Брэра, Мілан Праабражэнне Гасподняе, Кападзімонтэ, Неапаль П’ета (Аплакванне Хрыста), Галерэя Акадэміі, Венецыя П’ета (Аплакванне Хрыста), рысунак, Уфіцы, Фларэнцыя П’ета (Аплакванне Хрыста), Музей Польдзі Пецолі, Мілан П’ета (Аплакванне Хрыста), Акадэмія Карара, Бергама П'єта (Оплакування Христа), Берлін Пала дзі Сан Дзакарыя, Венецыя П’яны Ной і тры сыны, Безансон, музей мастацтваў, Францыя Паліпціх Сан Вінчэнца Ферэр Святая алегорыя. Уфіцы, Фларэнцыя Экстаз Францыска Асізскага, калекцыя Фрык, ЗША Святая гутарка, Галерэя Акадэміі, Венецыя Пала Барбарыга, Мурана Пала дзі Пезара, Музей Цывіка, Пезара Пала дзі Пезара, П’ета, Пінакатэка, Ватыкан Пала дзі Сан Джобэ Партрэт кандацьераў Партрэт невядомага Дож Леанарда Ларэдан

Абраная галерэя твораў

Гл. таксама Мастацтва Італіі Адраджэнне Беліні Натхненне

Літаратура

Гращенков В. Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963 Лазарев В. Н. Джованни Беллини // Старые итальянские мастера. М., 1972 Вазари Джорджо. Жизнеописания наиболее знаменитых живописцев, ваятелей и зодчих. М., 1994. Т. 2. Муратов П. П. Образы Италии. М., 1994 Pallucchini R. Giovanni Bellini, 1959 Heinemann F. Giovanni Bellini e Belliniani. 1962. V. 2 Huse N. Studien zu Giovanni Bellini. Berlin; New York, 1972 Haber, John. Nature, Artifice, and Intepretation Stokstad, Marilyn, Art History, Second Edition, 2002

Спасылкі

Карціны на вэб-галерэі на www.kfki.hu Карціны на вэб-галерэі на www.malarze.walhalla.pl

Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу Катэгорыя:Мастакі Адраджэння