Андрэй Карасёў (нар. , Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Гуляў у асноўным за дубль брэсцкага «Дынама» (потым «Брэст»), а ў 2010 годзе з’яўляўся на полі і ў асноўным складзе. У жніўні 2012 года перайшоў у арэнду ў пінскую «Хвалю», у красавіку 2013 года арэнда была падоўжана. У складзе «Хвалі» Андрэй стаў іграком асновы.
У сакавіку 2014 года зноў быў арандаваны пінчукамі. Па выніках сезона 2014 «Хваля» страціла месца ў Першай лізе. У студзені 2015 года Андрэй вярнуўся ў «Дынама», аднак не здолеў замацавацца ў камандзе. У выніку, сезон 2015 распачаў у складзе «Кобрына». Па заканчэнні сезона «Кобрын» зняўся з рэспубліканскіх спаборніцтваў, а Андрэй спыніў прафесійную кар’еру.
З пачатку 2020 года стаў выступаць за клуб «Першы Рэгіён» у Другой лізе, а ў пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Першы Рэгіён Кавярдзякі Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд