Сімон Агар (, нар. , Асаба, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера У маладым узросце трапіў у Нарвегію, дзе выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў.

У 2008 годзе трапіў у «Віцебск». Гуляючы за віцебскі клуб, аднойчы пасля выдалення брамніка стаў на браму, стаўшы такім чынам першым афрыканскім брамнікам у Беларусі. У віцебскім клубе двойчы быў прызнаны іграком годаВерон Симон Огар стал лучшим футболистом «Витебска» минувшего сезона.

Пасля гуляў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2012 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У снежні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»Симон Огар подписал контракт с "Нафтаном". У пачатку сезона некаторы час выступаў у асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў гуляць пераважна за дубль. Па заканчэнні сезона ў снежні 2014 года пакінуў наваполацкі клубВалерий Стрипейкис: "На контрактах в "Нафтане" осталось десять футболистов. Остальные ждут моего звонка". Пазней праходзіў прагляд у «Віцебску», але не падышоў клубуСимон Огар не подошел "Витебску".

У лютым 2016 года зноў далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантрактОгар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо". Распачаў сезон у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы дынамаўцаў, але ўлетку страціў месца ў складзе. У студзені 2017 года стала вядома, што Агар пакідае БрэстСимон Огар покинул брестское "Динамо".

У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Ліду», і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком гэтага клубаГоловчик, Нечаев и Огар стали игроками "Лиды". У складзе «Ліды» стаў адным з асноўных ігракоў. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з лідчанаміХоденков вернулся в "Лиду". Огар продлил контракт с командой.

У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»Огар и Плехов стали игроками "Сморгони", дзе таксама стаў асноўным іграком. У снежні 2019 года стала вядома, што Агар застанецца ў смаргонскай камандзе ў сезоне 2020Огар продолжит играть за "Сморгонь". У пачатку 2020 года трэніраваўся са «Смаргонню», аднак у лютым кантракт быў разарваны"Сморгонь" расторгла контракт с Огаром.

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Будзё-Глімт