міні|злева|200пкс|Выява Філітэра на манеце, начаканенай пры Атале I Філітэр (; 283 — 263 да н.э.) — пергамскі кіраўнік і заснавальнік дынастыі Аталідаў. Быў сынам македонца і пафлагонкі.
Філітэр з Тыея быў з дзяцінства еўнухам (у выніку няшчаснага выпадку). Яму было даручана ахова скарбаў Лісімаха цара Фракіі ў крэпасці Пергам. Доўгі час Філітэр верна служыў цару, але затым пасварыўся з яго жонкай Арсінояй. Гэта дало нагоду Філітэру кіраваць самастойна. Умоўна падпарадкоўваўся Селеўкідам. Перад смерцю перадаў уладу пляменніку Эўмену.
Спасылкі Г. Берве «Тираны Греции» К. Рыжов «Все монархи мира»
Катэгорыя:Цары пергамскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі III стагоддзя да н.э.