Мікалай Тышкевіч () — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канонік віленскі, генерал-лейтэнант літоўскага войска.
Біяграфія Нарадзіўся каля 1721 года. З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Антонія Казіміра, Юзафа Ігнацыя. Атрымаў у спадчыну ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Быў канонікам Віленскага кафедральнага касцёла, святаром у капліцы Св. Казіміра.
25 верасня 1793 года атрымаў Ордэн Белага Арла.
Памёр 6 снежня 1796 года ў Вільні. Пахаваны ў Лагойску.
Спасылкі Генеалогія Тышкевічаў
Мікалай