Нацыянальны Сход — вышэйшы орган заканадаўчай улады НКР.
Абіраўся тэрмінам на пяць гадоў. У 2010 годзе адбыліся выбары Нацыянальнага Сходу пятага склікання.
Складаецца з 33 дэпутатаў, 17 дэпутатаў выбіраюць на мажарытарнай аснове, 16 — па партыйных спісах (для праходжання ў парламент прадугледжаны шасціпрацэнтны бар’ер). Органы НС — Старшыня, яго намеснік, дэпутаты і пастаянныя камісіі. З ліку дэпутатаў ствараюцца фракцыі, дэпутацкія групы.
Пасля азербайджанскага наступу ў верасні 2023 года Нагорна-Карабахская Рэспубліка з усімі сваімі інстытутамі перастала існаваць.
У пачатку сакавіка 2024 года ўлады Азербайджана знеслі будынак Нацыянальнага сходу Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
Камісіі Станам на 2023 год у парламенце НКР дзейнічала 6 пастаянных камісій:
па знешніх адносінах, па пытаннях вытворчасці і вытворчых інфраструктур, па пытаннях фінансаў, бюджэту і эканамічнага кіравання, па дзяржаўна-прававых пытаннях, па пытаннях сацыяльнай сферы, па пытаннях абароны, бяспекі і законнасці.
Гл. таксама Прэзідэнт Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Урад Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Спікер парламента НКР
Спасылкі Афіцыйны сайт парламента НКР Выбарчы кодэкс НКР на 2007 г. агляд паправак 2010 года Даведка: Агульнанацыянальныя галасаванні ў НКР
Нагорна-Карабахская Рэспубліка Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Палітыка Нагорна-Карабахскай Рэспублікі