Валерый Фамічоў (нар. , ) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Энергетык-БДАТУ» з Мінска.

Адзін з самых высакарослых беларускіх брамнікаў (рост 202 см).

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за ждановіцкую «Дарыду», дзе гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубу першай лігі «Камунальнік». Пасля распаду «Дарыды» апынуўся ў «Баранавічах», а потым у «Гарадзеі», дзе стаў асноўным брамнікам і выйграў Другую лігу 2010.

Сезон 2011 правёў у якасці другога брамніка ў бабруйскай «Белшыне», а ў снежні 2011 трапіў у склад «Брэста», дзе стаў асноўным брамнікам.

«Шахцёр» і «Ардуспор» У лютым 2013 перайшоў у казахскі «Шахцёр» з КарагандыФутбол. Валерий Фомичев стал игроком карагандинского «Шахтера» і прыняў грамадзянства Казахстана. У «Шахцёры» быў трэцім брамнікам і ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У верасні 2013 быў аддадзены ў арэнду клубу «Ардуспор» з першай турэцкай лігі«Шахтер» подтвердил переход Фомичева в «Ордуспор». Дзякуючы казахстанскаму грамадзянству не лічыўся легіянерам у Турцыі. Спачатку разглядаўся як другі брамнік, але ў сувязі з траўмай асноўнага брамніка заняў месца ў стартавым складзе, дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне Турцыі.

У лютым 2014, пакінуўшы «Ардуспор», праходзіў прагляд у «Ардабасы» з ШымкентаВалерий Фомичев находится на просмотре в «Ордабасы», але ў выніку ў красавіку 2014 быў заяўлены за «Шахцёр»Валерий Фомичев вернулся в карагандинский «Шахтер». У чэрвені 2014 года, так і не згуляўшы за карагандзінскі клуб, перайшоў у «Ардуспор» ужо на трывалай асновеФомичев перешел в турецкий «Ордуспор». Аднак у новым сезоне справы ў «Ардуспора» пайшлі значна горш, ён хутка замацаваўся на апошнім радку табліцы. У студзені 2015 года Фамічоў пакінуў Турцыю.

«Дынама» Брэст З лютага 2015 трэніраваўся разам з брэсцкім «Дынама»Валерий Фомичев тренируется с брестским «Динамо» і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе брэсцкага клуба. Быў асноўным брамнікам, удалай гульнёй дапамог «Дынама» паспяхова пачаць чэмпіянат 2015. Аднак, 16 чэрвеня 2015 года кантракт з-за фінансавых праблем клуба быў разарваныФомичев расторг контракт с брестским «Динамо».

«Алмалык» У ліпені 2015 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком «Алмалыка»Валерий Фомичев перешел в узбекский «Алмалык».

«Тарпеда-БелАЗ» У студзені 2016 года Валерый вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»«Торпедо-БелАЗ» подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом. У жодзінскім клубе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Ягора Хаткевіча і стаць першым брамнікам. 21 мая 2016 года, адбіўшы тры пасляматчавыя пенальці ў фінальным матчы супраць БАТЭ, дапамог «Тарпеда-БелАЗ» заваяваць першы ў гісторыі Кубак Беларусі. У снежні 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з аўтазаводцаміВалерий Фомичев заключил новый контракт с «Торпедо-БелАЗ». У пачатку сезона 2017 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінцаў.

«Ардабасы» У чэрвені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Фамічова ў казахстанскі клуб «Ардабасы»Валерий Фомичев перешел в «Ордабасы». Да канца сезона 2017 ён, аднак, так і не з’явіўся на полі. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што брамнік пакінуў каманду"Ордабасы" расстался с Фомичевым, хоць пазней у яе складзе адправіўся на збор у ТурцыюФомичев тренируется с «Ордабасы». У сезоне 2018 не выступаў.

Вяртанне ў Беларусь У лютым 2019 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО). Згуляў за каманду ў трох матчах, галоў не прапускаў. У ліпені 2019 года па ўзаемнай згодзе пакінуў камандуФомичёв расстался с "Арсеналом" і неўзабаве далучыўся да мінскага НФКВалерий Фомичев перешел в НФК.

У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубамФомичев продлил контракт с НФК, які змяніў назву на «Крумкачы». Восенню 2020 года пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Энергетык-БДАТУ» з Другой лігі, дзе стаў выконваць функцыі трэнера брамнікаў.

У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2010

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Ардуспор Катэгорыя:Ігракі ФК АГМК Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Ардабасы Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДАТУ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі