Рынак Траяна — руіны гандлёвых будынкаў на форуме Траяна ў Рыме.
Пяціпавярховы гандлёвы комплекс быў пабудаваны ў 100—112 гадах Апаладорам Дамаскім у выглядзе тэрас на схіле ўзгорка. У ім знаходзіліся каля 150 крам, карчмы, закусачныя, а таксама пункты бясплатнай раздачы прадуктаў насельніцтву. Кожная крама мела выхад (vitrina) на вуліцу. У крамах прадаваліся спецыі, садавіна, віно, аліўкавы алей, рыба, шоўк і іншыя тавары з Усходу. Пасярод рынка размяшчалася Via Biberatica — вуліца, названая так ад вялікай колькасці харчэўняў на ёй.
Рынак Траяна цікавы сваёй архітэктурнай канструкцыяй з ужываннем бетону і цэглы: аснову сцяны складала сумесь з бетону з камянямі, што дазволіла павялічыць вышыню збудавання да пяці паверхаў; сцены былі абліцаваны цэглай. Рынак быў аддзелены ад рымскага форума супрацьпажарнай сцяной.
У Сярэднявеччы комплекс быў дабудаваны асобнымі збудаваннямі, напрыклад Torre delle Milizie (1200 год), і жылымі будынкамі, якія былі знесены ў 1924 годзе. Інтэнсіўныя раскопкі рынка вяліся ў 1930-33 гадах.
Гл. таксама Імператарскія форумы
Літаратура
Maria Paola Del Moro, Marina Milella, Lucrezia Ungaro, Massimo Vitti, Il Museo dei Fori Imperiali nei Mercati di Traiano, Milano, Mondadori Electa, 2007. Sovraintendenza Comunale ai Musei Gallerie Monumenti e Scavi, Gli anni del Governatorato (1926—1944), Collana Quaderni dei monumenti, Roma, Edizioni Kappa, 1995. ISBN 88-7890-181-4: Valter Vannelli, Le case dei Mercati Traianei tra la piazza del Foro, via Alessandrina e via di Campo Carleo: premesse su via dei Fori Imperiali, pp. 25-38. Lucrezia Ungaro, Scoprimento dell’emiciclo del Foro di Traiano (1926—1934), pp. 39-46.
Спасылкі
Катэгорыя:Імператарскія форумы Рыма Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рынкі