Сі́манічы (, ) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сіманіцкага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны на рацэ Свінавод і аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Тураў (), за 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 52 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 42 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сіманічы».
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1520 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. 3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.
У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 21 жыхара, а ўсяго за вайну загінула 108 жыхароў.
Насельніцтва 1840 год — 31 двор, 250 жыхароў. 1886 год — 58 двароў, 376 жыхароў. 1909 год — сяло: 154 двары, каля 850 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 8 жыхароў. 1917 год — сяло: 181 двор, 1055 жыхароў; маёнтак: 1 двор, 17 жыхароў. 1940 год — 245 двароў, 1206 жыхароў. 1998 год — 352 двары, 920 жыхароў. 2001 год — 338 двароў, 907 жыхароў.
Інфраструктура Лясніцтва Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, бальніца, дом прыстарэлых, аптэка, Дом быту, аддзяленне сувязі, 2 крамы, бутэрбродная.
Помнікі гісторыі і культуры Богаяўленская царква. Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Літаратура
Ліст карты M-35-9. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі
Сіманічы
Катэгорыя:Сіманіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна