Сцяпан Міхайлавіч Бекарэвіч ( — ) — беларускі краязнавец і этнограф сярэдзіны 19 стагоддзя. Святар Нежкаўскай царквы Магілёўскага павета. У газеце «Магілёўскія губернскія ведамасці» надрукаваў артыкулы «Сельскія нарысы. Сяло Нежкава» (1864, № 31, 33, 45), «Вясельны абрад ў сялян у парафіі в. Нежкава Магілёўскай губерні» (1865, № 13), «Погляд на ўласнасць» (1867, № 29) і іншыя.
Біяграфія Сын святара.
У 1857 годзе скончыў поўны курс Магілёўскай духоўнай семінарыі. З 1862 г. — святар Крукаўскай Пакроўскай царквы 2-й акругі Магілёўскага павета. У 1864—1866 гг. — настаўнік закона сельскай Нежкаўскай школы. З 1879 г. — настаўнік закона Нежкаўскага народнага вучылішча. З 1883 г. — законатлумач ў Крукоўскай Царкоўна-прыходскай школе. Протаіерэй, настаяцель Крукаўскай царквы магілёўскага павета (ст. Нежкава). У 1898 годзе 6 мая да дня нараджэння імператара быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 3-й ступені. У 1900 г. 1908 г. г., 1909 г. — член эмерытальнай касы духавенства Магілёўскай епархіі. У 1909 г — член Таварыства ўзаемадапамогі выкладчыкаў ў царкоўных школах Магілёўскай епархіі. У 1910 г. быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 2-й ступені.
Член Магілёўскага царкоўнага Богаяўленскага Братэрства. Сапраўдны член Праваслаўнага місіянерскага грамадства па Магілёўскай камітэту. Сапраўдны член Таварыства дапамогі тым якія жывуць у нястачы выхаванцам Магілёўскай духоўнай семінарыі.
21 мая 1909 года адзначаў 50-гадовы юбілей святарства.
Літаратура Могилёвские епархиальные ведомости 1888 г., 1898 г., 1901 г., 1902 г., 1904 г., 1905 г., 1907 г., 1908, 1909 г. № 12 стр. 464—465., 1910 г., 1911 г., 1913 г., 1914 г. № 1, стр. 7 Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 г. НГАБ Ф. 2301 оп. 1 ед. 680. НГАБ Ф. 2301 оп. 1 ед 1229, 221
Спасылкі ВИШОВСКАЯ ПЕТРОПАВЛОВСКАЯ ЦЕРКОВЬ ВО ИМЯ СВЯТЫХ АПОСТОЛОВ ПЕТРА И ПАВЛА
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Святары Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Праваслаўныя святары Беларусі