Сінегало́вікСінегаловік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С.398 (Erýngium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Батанічнае апісанне Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з моцным прамастойным сцяблом. Лісце чаргаванае, часта скурыстае, суцэльнае або перыста-раздзельнае, звычайна з калючымі зубцамі. Кветкі двухполыя, з падвойным калякветнікам, у галоўчатых суквеццях, абгорнутых цвёрдымі лісточкамі. Тычынак — 5. Плод — віслаплоднік, пакрыты паўпразрыстымі лускавінкамі.
Распаўсюджанне і экалогія Каля 230 відаў у трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, галоўным чынам у Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — . Расце па пясчаных месцах, у зарасніках хмызнякоў і ў стэпах.
Расліны роду святлолюбівыя. Лепш растуць на вапністых лёгкіх глебах. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Віды |thumb|250px|
Спіс некаторых відаў:
Ботаника (исследования): Сборник научных трудов. Выпуск 47 / Ин-т экс-перимент. бот. НАН Беларуси — Минск: 2018. — 308 с. ISSN 2221-9927
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Eryngium // The Plant List
Катэгорыя:Парасонавыя