Аляксандр I Карагеоргіевіч () (, Цэцінэ, Чарнагорыя — , Марсель, Францыя) — кароль сербаў, харватаў і славенцаў (1921—1929), кароль Югаславіі (1929—1934). Ваявода.

Сын Пятра I Карагеоргіевіча. У 1904 скончыў Пажаскі корпус у Санкт-Пецярбургу.

Падчас Першай Балканскай вайны і Другой Балканскай вайны камандаваў 1-й сербскай арміяй.

У 1913 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага.

C 8 ліпеня 1914 года ў сувязі з хваробай Пятра I Карагеоргіевіча быў прызначаны прынцам-рэгентам Сербскага каралеўства.

Падчас Першай сусветнай вайны быў вярхоўным галоўнакамандуючым сербскай арміі.

5 верасня 1914 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам Святога Георгія 4-й ступені, а ў 1915 годзе гэтым жа ордэнам 3-й ступені.Кавалеры Ордэны Святога Георгія 3 класа.

Са снежня 1918 года — прынц-рэгент Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 16 жніўня 1921 года — кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 3 кастрычніка 1929 года — кароль Югаславіі.

З 1929 года ўстанавіў ваенна-манархічную дыктатуру, заснаваную на прынцыпах карпаратывізму і сербскага нацыяналізму. У вонкавай палітыцы арыентаваўся на Францыю. Быў заступнікам рускай белай эміграцыі.

9 кастрычніка 1934 года Аляксандр Карагеоргіевіч і французскі міністр замежных спраў Луі Барту былі застрэлены ў Марселі Улада Чарназемскім, баявіком балгарскай тэрарыстычнай арганізацыі УМОРА, звязанай з харвацкімі тэрарыстамі-ўсташамі.

Катэгорыя:Каралі югаслаўскія