thumb|right|Партрэт Фрыдрыха Максіміліяна Клінгера працы Іагана Вольфганга фон Гётэ Фрыдрых Максіміліян фон Клінгер (; , — , ) — нямецкі паэт і драматург.
У Франкфурце Клінгер пазнаёміўся з прадстаўнікамі маладога пакалення пісьменнікаў, якія аб’ядналіся вакол Гётэ: Якабам Міхаэлем Рэйнхальдам Ленцам, Генрыхам Леапольдам Вагнерам і інш. Яго драма «Бура і націск» дала назву цэлай літаратурнай эпосе. З 1780 года знаходзіўся на рускай службе, у 1811 годзе дасягнуў чыну генерал-лейтэнанта, у 1803—1817 гадах выконваў абавязкі апекуна Дэрпцкага ўніверсітэта і адначасова Дэрпцкай навучальнай акругі.
Быў жанаты з Елізавеце Аляксандраўне Аляксеевай, пазашлюбнай дачкой князя Рыгора Арлова (па адной з версій, ад Кацярыны II).
Пахаваны ў Пецярбургу, на Смаленскам лютэранскіх могілках.
Творы рыцарская драма «Ота», 1775 «Пакутуючая жанчына» (драма), 1775 «Блізняты» (драма), 1776 «Новая Арыя» (драма), 1776 «Сімсан і Грызальда» (п’еса), 1776 «Бура і націск» (п’еса), 1776 «Сцэны з жыцця і смерці Піра» (драм. фрагмент), 1776—1779 «Спалены сын богаў» (драм. фрагмент), 1777 «Арфей» (раман у пяці частках), 1778—1780 «Стыльпа і яго дзеці» (драма), 1780 «Прынц Зейдэнвурм» (камедыя), 1780 «Дэрвіш» (камедыя), 1780 «Прынц Фармазос Фідэльбоген і прынцэса Санаклара Гейгэ» (раман), 1780 «Фальшывыя ігракі» (камедыя), 1782 «Клятва» (камедыя), 1782-83 «Эльфрыда» (трагедыя), 1783 «Гісторыя залатога пеўня» (раман), 1785 «Канрадзін» (драма), 1784 «Фаварыт» (камедыя), 1785 «Медэя, ці Лёс» (пазней пераназвана ў «Медэя ў Карынфе») (драма), 1786 «Арыстадэм» (драма), 1787 «Радэрыка» (драма), 1788 «Дамокл» (драма), 1788, «Дзве сяброўкі» (камедыя), 1788 «Арыянт» (трагедыя), 1790 «Медэя на Каўказе» (драма), 1791 «Жыццё Фаўста» (раман), 1791 «Гісторыя Джафара» (раман), 1792—1794 "Гісторыя Рафаэля дэ Аквілы (раман), 1793 «Падарожжы перад патопам» (раман), 1795 Der Faust der Morgenländer, oder Wanderungen Ben Hafis (раман), 1797 Geschichte eines Teutschen der neuesten Zeit (раман), 1798 Der Weltmann und der Dichter (раман), 1798 Das zu frühe Erwachen des Genius der Menschheit (фрагмент рамана), 1803 Betrachtungen und Gedanken über verschiedene Gegenstände der Welt und der Literatur, 1803—1805
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Апекуны навучальных акруг Катэгорыя:Ёган Вольфганг Гётэ