Канстытуцыя Швецыі () — асноўны закон Швецыі, які складаецца з чатырох нарматыўных актаў:

Акт аб прастоланаследаванні (), ухвалены рыксдагам 26 верасня 1810 года Акт аб свабодзе друку (), ухвалены ў 1949 годзе Акт аб форме праўлення (), ухвалены ў 1974 годзе Акт аб свабодзе выказвання поглядаў (), ухвалены ў 1991 годзе

Акт аб рыксдазе 1947 года займае прамежнае становішча паміж асноўным законам і звычайным статутным правам.

Акт аб форме праўлення з’яўляецца самым важным канстытуцыйным дакументам. Ён набыў моц у 1975 годзе, змяніўшы Акт аб форме праўлення ад 1809 года.

Гісторыя Канстытуцыйная рэформа з прыняццем новага Акту аб форме праўлення ад 1975 года не скончылася: у 1976 і 1979 гадах рыксдаг прагаласаваў за ўвядзенне асобных паправак да канстытуцыі, галоўнай мэтай якіх стала ўмацаванне канстытуцыйнай абароны правоў і асноўных свабод чалавека.

Закон аб прастоланаследванні, прыняты ў 1810, быў дапоўнены ў 1979 палажэннем, якое дазваляе жанчыне кіраваць краінай у якасці манарха.

Чатыры асноўных акта могуць быць зменены толькі пры адабрэнні на дзвюх паслядоўных сесіях заканадаўчага органа, паміж якімі павінны прайсці ўсеагульныя выбары.

Спасылкі Канстытуцыя Швецыі (Каралеўства Швецыя) ад 27 лютага 1974 г.

Катэгорыя:Дзяржаўны лад Швецыі Катэгорыя:Права Швецыі Швецыя