Пётра Беларус (сапр. Пётр Яленскі) — беларускі пісьменнік пачатку XX стагоддзя.

У 1913-15 друкаваўся ў газеце «Наша ніва». Аўтар вершаў («Мой мілы край, родная Беларусь!..»), Апавяданняў («У кузні»), публіцыстычных артыкулаў («Некалькі слоў пра Беларусь і беларускую песню»). Апавяданне «Якім Бяздольны» выйшла асобным выданнем (Вільня, 1914).

Апяваў родны край, выступаў супраць непісьменнасці і бескультур'я дарэвалюцыйнай вёскі, прапагандаваў народнае мастацтва. Творы П. Беларуса носяць асветніцкі характар, у іх утрымоўваюцца матывы асуджэння сацыяльных парадкаў.

Паводле карэспандэнцый, жыў у в. Міршчына Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета (цяпер Мёрскі раён). Звесткі пра дату смерці і месца пахавання не захаваліся.

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Яленскія Катэгорыя:Постаці Мёрскага раёна