Рафаіл Львовіч Белянкоў (, г. Аткарск, Саратаўская вобласць -) — беларускі савецкі спартсмен (цяжкая атлетыка). Майстар спорту СССР міжнароднага класа з 1971 года.
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1974. З 1976 старшы трэнер Мінскага абласнога савета ДСО «Спартак». Чэмпіён Еўропы (1972, Канстанца, СРР), СССР (1970, 1973) у найлёгкай вазе. Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету ў жыме (1972—128,5 кг), Еўропы ў рыўку (1974—112,5 кг).
Спасылкі
RAFAEL BELENKOV
Катэгорыя:Цяжкаатлеты СССР Катэгорыя:Цяжкаатлеты Беларусі