Мікалай Мікалаевіч Сірата́ (, Санкт-Пецярбург — ) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут сталі (1936). У 1941—1942 гг. і ў 1943—1954 гг. працаваў у Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі АН СССР, адначасова ў 1945—1956 гг. ў МДУ. З 1951 г. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата. З 1957 г. загадчык Аддзелам фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, у 1963—1974 гг. дырэктар Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР. Адначасова ў 1967—1975 гг. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1957—1961 гг. загадчык кафедры фізікі цвёрдага цела Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1967—1975 гг. загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Мінскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць Даследаванні па фізіцы металаў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і фізіка-хімічнаму аналізу. Распрацаваў тэорыю фазавых ператварэнняў, тэорыі ўтварэння метастабільных фаз у адна-і шматкампанентных сістэмах і полімарфізму простых злучэнняў. Даследаваў механізм і кінетыку крышталізацыі, вывучыў уплыў магнітных і электрычных палёў на кінетыку крышталізацыі і фазавых пераходаў. Даследаваў хімічную сувязь у цвёрдых целах, размеркаванне электроннай шчыльнасці ў крышталях, двух-і трохкампанентнай сістэме ферытаў, тэрмадынамічныя ўласцівасці вялікага ліку паўправадніковых злучэнняў. Распрацаваў методыкі і вызначыў фонавыя спектры крышталёў па рассейванні халодных нейтронаў, па дадзеных нейтронаграфічнага аналізу пабудаваў магнітныя і фазавыя дыяграмы. Развіў тэрмадынаміку ўзбуджаных станаў. Выканаў даследаванні многіх практычна важных матэрыялаў (звышправодных, звышцвёрдых, магнітных, паўправадніковых) пры ўздзеянні на іх нізкіх і высокіх тэмператур, інтэнсіўных магнітных палёў і звышвысокіх ціскаў, радыяцыйнага апраменьвання. Прапанаваў арыгінальны спосаб атрымання блокаў кубічнага нітрыду борe. Аўтар звыш 650 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 60 вынаходніцтваў.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1973), медалямі.

Працы Сборник научных трудов. В 11 т. Мн., 1998. Физика и физико-химический анализ конденсированных сред: Избр. труды. В 2 т. Мн., 2001—2006.

Літаратура

Сирота́ Николай Николаевич // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 43—44.

Спасылкі Академик СИРОТА Николай Николаевич // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Мікалай Мікалаевіч Сірата ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга