Рыгор Сямёнавіч Сітніца (, Курыцічы, , Гомельская вобласць) — беларускі графік, паэт. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).
Біяграфічныя звесткі Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме, па рэкамендацыі настаўніка, Івана Маліноўскага, перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.
Творчасць Творчасці ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Стылістычная манера мастака надае канкрэтным аб’ектам ягоных твораў грунтоўную сутнасць сімвалаў, знакаў і выводзіць іх на памежжа, дзе форма, не губляючы сваёй рэалістычнасці, спалучае рысы абстрактнага вобразу.
Таксама творчасці характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей: гісторыі, этнаграфіі, фальклору, як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.
Творы мастака знаходзяцца ў фондах наступных музеяў Беларусі: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мастацкі фонд Беларускага саюза мастакоў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску Літаратурны музей Максіма Багдановіча Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы Дзяржаўны музеі гісторыі Вялікай Айчынай вайны Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" Мастацкі збор Сабору Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску
У замежных калекцыях: Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча) Муніцыпальны мастацкі цэнтр горада Бельска-Бяла (Польшча) Прыватны збор — калекцыя графікі Франса Салеса Грыля ў Мюнхене)Рыгор Сітніца Манастыр Святога Георга на грэчаскім востраве Касас, дзе мастак быў на пленэры. Мастацкі збор Міністэрства марскога гандлю Грэцыі«Гаспóда. Суб’ектыўная рэчаіснасць». Выстаўка Рыгора Сітніцы ў Нацыянальным мастацкім музеі .
Рыгор Сітніца вядомы таксама як паэт і публіцыст. Яго творы друкаваліся у Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. З’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006)Чарговую выставу «Гаспода. Суб’ектыўная рэчаіснасць адкрыў» мастак Рыгор Сітніца.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2012) Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2019).
Літаратура
Рыгор Сітніца. Простыя рэчы : фотаальбом / [укладальнік і аўтар тэксту Р. Сітніца. — Мінск : Звязда, 2017. — 215, с.
Спасылкі
Карціна «Язэп Драздовіч»
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя