Аляксандр Кобец (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера Клубная Выхаванец салігорскай ДЮСШ, кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клуба «Старыя Дарогі». Пазней шэсць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск».
У студзені 2011 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.
У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»Кобец и Жевнеров пополнили ряды мозырской "Славии". Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выхадзіў на замену. У канцы сезону, аднак, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сезону вярнуўся ў яе склад і стаў адным з лідараў клуба ў Першай лізе. У выніку дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сезон 2015 пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе мазыран. У сезоне 2016 з’яўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэнні сезону пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.
Міжнародная Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2002, 2006 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2003, 2004, 2007 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2012 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2007
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Старыя Дарогі