Міхаіл Гарбачоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Дзяцінства правёў у Кіраўску, дзе і пачаў займацца футболам«Молодежь пошла обезбашенная. Парень только деньги получил – и сразу всё слил на контору». Главный домосед белфутбола. У 16 гадоў адправіўся ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Бабруйск, некаторы час гуляў у мінскім РВАРы. З 2001 года доўгі час гуляў выступаў за бабруйскую «Белшыну», але пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2006 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе хутка стаў асноўным абаронцам.
У студзені 2013 года вярнуўся ў «Белшыну». У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт бабруйскім клубамМихаил Горбачёв продлил на год контракт с «Белшиной» .
У сезоне 2014 працягваў гуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Арцёмам Бобухам і Валерыем Каршакевічам. У красавіку-маі і ў жніўні 2014 года адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2015 заставаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды, звычайна складаў звязку з Арцёмам Бобухам або Алегам Карамушкам.
У студзені 2016 года стала вядома, што новае кіраўніцтва «Белшыны» плануе развітацца з большай часткай ігракоў, у тым ліку і ГарбачовымМихаил Горбачев: «Грустно, что в бобруйский футбол приходят «левые» люди, которые строят из себя непонятно кого». У лютым 2016 года пасля прагляду зноў апынуўся ў «Нафтане»Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с "Нафтаном", Руслан Гунчак продлил соглашение, дзе стаў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з навапалачанаміЛавал и Горбачев продлили контракты с "Нафтаном". У першай палове сезона 2017 гуляў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але пазней страціў месца ў складзе.
У студзені 2018 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Белшыны», з якой у лютым падпісаў кантрактГорбачев вернулся в "Белшину". Аднак, з-за траўмы згуляў за бабруйскі клуб толькі ў адным матчы. У ліпені 2018 года перайшоў у «Ліду»"Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю, дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў лідскую камандуГнедько и Горбачев покинули "Лиду".
У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да 3 гадоў абмежавання воліОглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда, а ў жніўні быў пажыццёва дыскваліфікаваны АБФФ.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2001 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2001, 2009, 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2005
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Белшыны»
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына-2 Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ў пляжны футбол