Арцём Цяплоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец наваполацкага футбола, з 2011 года пачаў трапляць у асноўны склад «Нафтана». У сезонах 2012—2013 з-за траўмы страціў месца ў аснове і звычайна выступаў за дубль, тым не менш здолеў забіць 3 галы за асноўную каманду.
Сезон 2014 распачаў на лаўцы запасных, пазней стаў часам з’яўляцца ў асноўным складзе, звычайна на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы. Толькі ў сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 выступаў часцей на пазіцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Нафтане» і ў сезоне 2018, калі каманда выбыла ў Першую лігу.
У сакавіку 2019 года далучыўся да «Смаргоні» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб.
У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 20 гадоў на Кубку Садружнасці ў пачатку 2012 года ў Санкт-Пецярбургу. Быў прызнаны найлепшым абаронцам гэтага турніру. Пазней выступаў за моладзевую зборную ў таварыскіх матчах.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2012 Найлепшы абаронца Кубка Садружнасці 2012 (Санкт-Пецярбург)
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Нафтан 31 1 2011 Д1 Нафтан 21 0 2012 Д1 Нафтан 9 2 2013 Д1 Нафтан 7 1 2014 Д1 Нафтан 13 1 2015 Д1 Нафтан 13 2 2016 Д1 Нафтан 25 1 2017 Д1 Нафтан 23 2 2018 Д2 Нафтан 24 1 2019 Д2 Смаргонь 15 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь