Ганна Аўстрыйская — імя некалькіх прадстаўніц еўрапейскай манархіі дынастыі Габсбург:

Ганна Аўстрыйская (1275—1327) — дачка Альбрэхта I, жонка Германа, маркграфа Брандэнбурга, у другім шлюбе Генрыха VI, князя Вроцлаўскага. Ганна Аўстрыйская (1432—1462) — герцагіня Люксембургская, дачка Альбрэхта II, жонка ландграфа Цюрынгіі Вільгельма III. Ганна Аўстрыйская (1528—1590) — дачка Фердынанда I, жонка баварскага герцага Альбрэхта V. Ганна Аўстрыйская (1549—1580) — каралева Іспаніі, дачка Максіміліяна II, жонка караля Філіпа II. Ганна Аўстрыйская (1573—1598) — каралева Польшчы і Швецыі, дачка эрцгерцага Карла, жонка караля Жыгімонта III Вазы. Ганна Аўстрыйская (1601—1666) — каралева Францыі, дачка Філіпа III, жонка караля Людовіка XIII.

Катэгорыя:Габсбургі