Bureau — англійскі музычны калектыў з Манчэстэра (Вялікабрытанія), змяніўшы назву на Daggers. Былыя яго удзельнікі Тэа Хатчкрафт і Адам Андэрсан стварылі гурт Hurts.

Гісторыя Гурт стварыўся калі Тэа, Адам і Скот сустрэліся даждлівай, ветранай ноччу ў Манчэстэры ў снежні 2005. Амаль адразу трыа пачало пісаць песні. Вельмі хутка было вырашана, што гурту неабходна рэалізацыя вялікага песеннага патэнцыялу. Там было вырашана прыняць у гурт Фліка і Джэмі (красавік 2006). Група дэбютавала ў маі 2006 года ў клубе Voltage @ Music Box ў Манчэстэры. Гэты выступ прыцягнуў увагу вялікай колькасці фанатаў, якія былі ўражаныя "выбуховым" матэрыялам гурта на іхняй старонцы ў MySpace.

Наконт канцэрту live ў Манчэстэры Bureau адказалі:"За апошнія два ці тры гады сонца зноў пачало выходзіць і цень над горадам вось-вось знікне. Існуе невялікая колькасць пачынаючых талантаў і хутка шматлікія рэчы зменяцца"

Manchester Music сталі сведкамі іхняга дэбютнага шоў ў траўні і апісалі Bureau як гурт, які "выконвае музыку так, каб вы танчылі, нібыта на вас ніхто не глядзіць".

Склад Тэа Хатчкрафт (Theo Hutchcraft) — вакал Адам Андэрсан (Adam Anderson) — гітара Скотт Форстэр (Scott Forster) — клавішныя, гітара Флік Уорд (Flick Ward) — клавішныя Джэмі Олсап (Jamie Alsop) — ударныя

Дыскаграфія After Midnight/Doll House (сінгл) — 2 кастрычніка 2006 года

Песні After Midnight Headwear Ideal World Living with TV Magazine Special

Спасылкі Тэксты песень LyricWiki Інтэрв’ю God is In the TV meets Bureau Up n Coming Glacial Indie Rockers get to grips with our q&a Bureau’ve Changed Margaritas a los cerdos Bureau Bureau в (2006)

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія распаліся ў 2006 годзе