Алег Шкабара (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Астравец».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў клубе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сезоне з’ехаў у Расію ў маскоўскае «Дынама», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клуба правёў 4 матчы (у тым ліку 2 у Кубку). З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноў за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасля гуляў за клуб «Гомель», екацярынбургскі «Урал». З 2008 па 2010 гады Алег Шкабара выступаў за мінскае «Дынама».
У студзені 2011 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам». Другую палову сезона 2012 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клуба. Пачынаў сезон на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, пасля замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сезоне 2014. У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам». У сезонах 2015—2016 заставаўся капітанам каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы з-за траўм.
У лютым 2017 года стала вядома, што Шкабара стаў іграком «Смалявічаў-СТІ». Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сам пасля гэтага пакінуў каманду.
У лютым 2018 года зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клубам. Пазней далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка» і пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў рэчыцкі клуб у ліпені 2018 года, а ў жніўні стаў іграком клуба «Маладзечна», у складзе якога выступаў да канца 2019 года, зрэдку з’яўляючыся на полі. У верасні 2020 года далучыўся да «Мёраў» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці.
У лютым 2021 года заняў пасаду старшага трэнера ў «Астраўцы».
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2003, 2004, 2008, 2009 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі