thumb|Парад (Дэталь), Жорж Сёра, 1888, Метраполітэн-музей Пуантылізм (, літаральна «кропкавасць»,  — пункт), ці дывізіянізм — кірунак у жывапісе неаімпрэсіянізму, які ўзнік у Францыі каля 1885 года, у аснове якога ляжыць манера пісьма асобнымі мазкамі правільнай, кропкавай ці прамавугольнай формы. Характарызуецца адмовай ад фізічнага змешвання фарбаў дзеля аптычнага эфекту.

Гісторыя thumb|200px|left|Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат, Жорж Сёра, 1884—1886, Інстытут мастацтваў, Чыкага Узнікненне пуантылізму звязана з захапленнем маладога мастака Жоржа Сёра тэорыяй колеру, ім былі вывучаны працы Шарля Блана, Эжэна Шэўрэля, Агдэна Руда і ўдала ўжыты на практыку ў карціне «Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат», якая ўпершыню экспанавалася на апошняй выстаўцы імпрэсіяністаў у 1886 годзе.

Таксама ў гэтым кірунку працавалі Поль Сіньяк, Анры Крос, Люсьен Пісаро і з 1885 да 1890 адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму Каміль Пісаро.

Літаратура Хайо Дюхтинг. Жорж Сёра, Москва «Арт-Родник», 2005 Пуантылізм // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Спасылкі