Валерый Жукоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец лідскага футбола, гуляў у бабруйскай «Белшыне» і салігорскім «Шахцёры». У ліпені 2009 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе быў адным з асноўных ігракоў.

У снежні 2012 года перайшоў у «Гомель». Разглядаўся як адзін з асноўных ігракоў, але ў маі 2013 года атрымаў траўму і вярнуўся толькі ў канцы сезона.

У студзені 2014 года вярнуўся ў «Нафтан». Пасля вяртання стаў лідарам наваполацкай каманды, трывала гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы ў стартавым складзе. 2 жніўня 2014 года аформіў хет-трык у матчы з брэсцкім «Дынама». У сезоне 2015 застаўся іграком асновы «Нафтана», з 13 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату 2015.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у аснове дынамаўцаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у чэрвені, пасля зыходу з каманды Аляксандра Гутара, нават стаў капітанам «Дынама». Пасля прыходу ў ліпені на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага, аднак, страціў месца ў аснове і на полі з’яўляўся нячаста. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У студзені 2017 года далучыўся да гродзенскага «Нёмана» і неўзабаве падпісаў кантракт. У складзе гродзенскай каманды стаў асноўным атакуючым паўабаронцам. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, стаў капітанам каманды. У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі.

У пачатку сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, з чэрвеня па верасень гуляў у стартавым складзе, пазней зноў стаў часцей з’яўляцца на полі на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на год. У пачатку сезона 2020 заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, але хутка вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі яшчэ на сезон, у студзені 2022 года — яшчэ на год.

У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму новы кантракт «Нёманам» не быў падпісаны, з-за чаго паўабаронца не трапіў у заяўку клуба на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, хоць працягваў трэніравацца з гродзенцамі. У ліпені 2023 года пакінуў гродзенскі клуб і далучыўся да віцебскага «Макслайна». У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Макслайн».

У маі 2024 года стаў намеснікам старшыні «Нёмана» па спартыўных пытаннях.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 Д2 Ліда 2 0 2002 Д2 Ліда 14 1 2003 Д2 Ліда 1 0 2004 Д2 Ліда 17 5 2005 Д2 Ліда 29 5 2006 Д1 Белшына 26 4 2007 (1) Д2 Белшына 12 6 2007 (2) Д1 Шахцёр 11 2 2008 Д1 Шахцёр 30 5 2009 (1) Д1 Шахцёр 12 0 2009 (2) Д1 Нафтан 12 0 2010 Д1 Нафтан 32 5 2011 Д1 Нафтан 28 3 2012 Д1 Нафтан 27 3 2013 Д1 Гомель 16 2 2014 Д1 Нафтан 32 6 2015 Д1 Нафтан 25 5 2016 Д1 Дынама 19 2 2017 Д1 Нёман 30 6 2018 Д1 Нёман 25 7 2019 Д1 Нёман 25 4 2020 Д1 Нёман 23 6 2021 Д1 Нёман 24 1 2022 Д1 Нёман 23 3 2023 (2) Д2 Макслайн 14 3

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн