thumb|Гіпнас і Танатас
Та́натас, Та́нат, Фа́нат (, «смерць») — у грэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.491, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.377 увасабленне смерці, сын НіктыГесіёд. Тэагонія 212, брат-блізня бога сну Гіпнаса. Жыве на краю светуГесіёд. Тэагонія 759.764-766. Згадваецца ў «Іліядзе» (XVI 454).
Танатас мае жалезнае сэрца і ненавісны багам. Ён — адзіны з багоў, які не любіць дарункі. Культ Танатаса існаваў у Спарце.
Танатас часцей за ўсё адлюстроўваўся крылатым юнаком са згашанай паходняй у руцэ. Намаляваны на куфры Кіпсела як чорны хлопчык побач з белым хлопчыкам ГіпнасамПаўсаній. Апісанне Элады V 18, 1. Яму прысвечаны LXXXVII арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Алкестыда» (у перакладзе Аненскага «Дэман Смерці»).
Спасылкі
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Багі смерці і замагільнага свету Катэгорыя:Багі паводле алфавіта