Клеапатра I Сіра () — егіпецкая царыца, жонка Пталамея V.

Была дачкой сірыйскага цара Антыёха III Вялікага і Лаадзікі III. Маці Пталамея VI, Пталамея VIII і Клеапатры II. Пасля смерці свайго мужа, які памёр ад яду, яе старэйшаму сыну было каля 11 (ці 12) гадоў. З-за непаўнагадовасці новага фараона рэгентам пры ім была абвешчана яго маці Клеапатра I. Пасля яе смерці ў 176 да н.э. месца рэгента занялі еўнух Еўлей і келесірыец Леней.

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Царыцы Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Мужы кіраўнікоў II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Селеўкіды