Фёдар Чарных (нар. , ) — літоўскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба АЭЛ з Лімасола і нацыянальнай зборнай Літвы.

Клубная кар’ера Першыя крокі ў футболе рабіў у Вільнюсе, а ў 2009 годзе перабраўся ў магілёўскі «Дняпро». Неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Пасля вылету «Дняпра» з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», дзе трывала гуляў у аснове. Пасля сезона ў наваполацкім клубе вярнуўся ў «Дняпро». Правёў за магілёўскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату 2013, звычайна выступаў на пазіцыі правага флангавага нападніка.

Сезон 2014 таксама распачаў у складзе «Дняпра». 25 мая 2014 года вызначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама», чым дапамог «Дняпру» атрымаць першую перамогу у чэмпіянаце 2014 (2:0). Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб тым, што Фёдар можа пакінуць магілёўскі клуб па заканчэнні кантракта ўлетку 2014 годаФутбол. Федор Черных в ближайшее время может покинуть "Днепр". У канцы мая выступаў у матчах за зборную Літвы, у пачатку чэрвеня вярнуўся ў Магілёў. 11 чэрвеня 2014 года правёў свой апошні матч за «Дняпро» (супраць мінскага «Дынама»), пасля з-за хваробы не выступаў. 20 чэрвеня кантракт з «Дняпром», які сканчваўся ў ліпені 2014 года, быў датэрмінова скасаваныФедор Черных покидает могилевский "Днепр".

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Гурнік»Черных подписал контракт с польским клубом «Гурник» Лэнчна, які па выніках сезона 2013/14 вярнуўся ў найвышэйшы польскі дывізіён — Экстраклясу. Здолеў стаць адным з найлепшых ігракоў «Гурніка», забіўшы ў сезоне 2014/15 11 галоў.

31 жніўня 2015 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію»Черных перешел в «Ягеллонию». У сезоне 2016/17 дапамог камандзе стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Польшчы. У студзені 2018 года стаў іграком маскоўскага «Дынама»Московское «Динамо» объявило о трансфере капитана сборной Литвы Черных. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў, аднак з красавіка 2019 года стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арэнбург», дзе гуляў да ліпеня 2020 года.

У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»Московское «Динамо» расторгло контракт с капитаном сборной Литвы Федором Черных і неўзабаве вярнуўся ў «Ягелонію»Черных перешел в «Ягеллонию». У студзені 2023 года перайшоў у кіпрскі АЭЛ.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Літвы да 21 года. 14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Літвы ў таварыскім матчы супраць АрменііФедор Черных вызван в сборную Литвы7 фактов о Федоре Черных — футболисте, который активно покидает чемпионат Беларуси. 11 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за зборную — у браму Латвіі (2:0) у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014. Пазней стаў капітанам зборнай Літвы.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы: 2016/17

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 (2) Д1 Дняпро 2 2 2010 Д1 Дняпро 23 4 2011 Д1 Дняпро 18 1 2012 Д1 Нафтан 30 5 2013 Д1 Дняпро 32 4 2014 (1) Д1 Дняпро 10 3 2014/15 Д1 Гурнік 32 11 2015/16 (пач.) Д1 Гурнік 6 1 2015/16 Д1 Ягелонія 27 3 2016/17 Д1 Ягелонія 34 12 2017/18 (1) Д1 Ягелонія 21 3 2017/18 (2) Д1 Дынама 9 1 2018/19 Д1 Дынама 22 2 2019/20 (пач.) Д1 Дынама 0 0 2019/20 Д1 Арэнбург 11 0 2020/21 Д1 Ягелонія 16 1 2021/22 Д1 Ягелонія 29 4 2022/23 (1) Д1 Ягелонія 16 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі зборнай Літвы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Лэнчна Катэгорыя:Ігракі ФК Ягелонія Беласток Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК АЭЛ Лімасол