Сексуальныя дэвіяцыі ( от — збівацца з дарогі; сінонімы — парафіліі, парапатыі, парэрозіі, сексуальныя парэстэзіі, перверсітэты, разм. вычварэнствы) — розныя формы адхіленняў ад сексуальнай нормы, характэрнай для дадзеных культурна-гістарычных умоў.
Асноўныя групы дэвіяцыі апісваюцца ў Міжнароднай класіфікацыі хвароб (МКХ-10) у групе дыягназаў F65 (Клас V — псіхічныя разлады і разлады паводзін, разлады асобы і паводзінаў у сталым узросце, разлады сексуальнай перавагі).
Дэвіяцыі варта адрозніваць ад сексуальнай арыентацыі. Згодна з заўвагай да класа F66 МКХ-10, сама па сабе сексуальная арыентацыя наогул не разглядаецца як разлад. Па асацыятыўных характарыстыках (распаўсюджанасць, IQ, нейраанатомія, працэнт ляўшуноў) дэвіяцыі істотна адрозніваюцца ад сексуальнай арыентацыі, але гэта заключэнне з’яўляецца даволі папярэднім.
Спасылкі
Катэгорыя:Клінічная псіхалогія