Андрэй Якімаў (нар. , Антопаль) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера Пачаў займацца футболам у родным Антопалі, дзе першым трэнерам Андрэя быў яго бацька. Пазней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». Другую палову 2010 года правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вяртання стаў праходзіць у асноўны склад «Нафтана», звычайна выхадзіў на замену.

У сакавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск». Хутка замацаваўся ў аснове і быў прызнаны заўзятарамі клуба найлепшым іграком сезона 2013.

У студзені 2014 года зноўку стаў іграком «Нафтана». Спачатку толькі выхадзіў на замену, а ўлетку стаў выхадзіць у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, у кастрычніку вярнуўся на поле, але зноў апынуўся па-за асноўным складам.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў. Пасля накіраваўся ў мікашэвіцкі «Граніт», з якім у лютым 2015 года падпісаў папярэдні кантракт, аднак у сакавіку, так і не стаўшы іграком «Граніта», вярнуўся ў «Нафтан». У сезоне 2015 пачаў з’яўляцца на полі толькі ў ліпені, выходзячы на замену, а на наступны год вярнуў месца асноўнага апорнага паўабаронцы.

У студзені 2017 года накіраваўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у лютым падпісаў кантракт. У складзе «Нёмана» стаў асноўным апорным паўабаронцам, у сезоне 2017 адзначыўся 7 галамі ў чэмпіянаце, стаўшы другім бамбардзірам каманды пасля Паўла Савіцкага. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезон. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў канцы сезона стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам яшчэ на год. У пачатку сезона 2019 гуляў за дубль, але хутка вярнуў месца ў асноўнай камандзе.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Нёман», аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з клубам. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі. У сезоне 2021 заставаўся іграком асновы. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» яшчэ на год. Па выніках сезона 2023 дапамог гродзенскаму клубу стаць сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з гродзенцамі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2012, 2024 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Нафтан 23 0 2008 дубль Нафтан 25 1 2009 дубль Нафтан 24 5 2010 (1) Д1 Нафтан 3 0 2010 (2) Д2 Хваля 14 2 2011 Д1 Нафтан 10 0 2012 Д1 Нафтан 5 1 2013 Д2 Віцебск 28 7 2014 Д1 Нафтан 21 2 2015 Д1 Нафтан 11 0 2016 Д1 Нафтан 27 3 2017 Д1 Нёман 28 7 2018 Д1 Нёман 25 2 2019 Д1 Нёман 24 3 2020 Д1 Нёман 30 0 2021 Д1 Нёман 28 3 2022 Д1 Нёман 28 4 2023 Д1 Нёман 24 1

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна