Лявон Антонавіч Луцкевіч (; ) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст.
Біяграфія
Сын беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Антона Луцкевіча (1884—1942) і Зоф’і з Абрамовічаў (—1929), брат Юркі Луцкевіча (1920—1992). Скончыў Віленскую беларускую гімназію. У верасні 1939 года, калі бальшавіцкія ўлады арыштавалі бацьку, Антона Луцкевіча, апеку над Лявонам і Юркам узяў беларускі архітэктар і нацыянальны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959).
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 годзе ўступіў у Беларускую краёвую абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.
Арыштаваны савецкай дзяржаўнай бяспекай у Польшчы ў канцы 1945 года. У 1946 годзе асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 годзе стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х гадоў актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух.
У 1993—1995 гадах рэгулярна пісаў пра гісторыю беларусаў Вільні для газетнай старонкі «Беларус Віленшчыны».
Памёр 28 ліпеня 1997 года ў Вільні, пахаваны на могілках Роса, побач сімвалічныя магілы бацькі і дзядзькі (Іван Луцкевіч).
Сям’я Быў у шлюбе з педагогам і публіцысткай Галінай Войцік (1927—2007), якая пахавана побач на Росах.
Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі Катэгорыя:Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР