Элеанора Габсбург (, ; , Лёвен — , Талавера-ла-Рэаль) — народжаная эрцгерцагіня Аўстрыйская, інфанта Іспанская і прынцэса Бургундыі; трэцяя жонка караля Мануэля I Партугальскага, пазней другая караля Францыі Францыска I.
Біяграфія
Элеанора была старэйшай дачкой Філіпа IV, герцага Бургундскага і Кастыльскай каралевы Хуаны I. Сярод яе братоў і сясцёр былі імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V і Фердынанд I, каралева-кансорт Даніі, Нарвегіі і Швецыі Ізабела, каралева-кансорт Венгрыі Марыя і каралева-кансорт Партугаліі Кацярына. З прычыны хваробы маці, выхоўвалася разам з братам Карлам у Нідэрландах, пры двары цёткі — Маргарыты Аўстрыйскай.
Сярод прэтэндэнтаў на яе руку былі каралі Англіі Генрых VII, кароль Англіі і Генрых VIII, каралі Францыі Людовік XII і Францыск I і кароль Польшчы Жыгімонт I.
Па жаданні брата, 16 ліпеня 1518 года яна ажанілася з каралём Партугаліі Мануэлем, стаўшы яго трэцяў жонкай. У іх было двое дзяцей: Карл (1520), памёр у маленстве; Марыя (1521—1577), адна з самых багатых прынцэс Еўропы, памерла незамужняй.
Элеанора стала ўдавой у снежні 1521 года, калі Мануэл памёр ад чумы.
4 ліпеня 1530 года яна ажанілася з каралём Францыі Францыскам I. Гэты шлюб быў не больш шчаслівым, чым папярэдні, Францыск аддаваў перавагу новай жонцы палюбоўніцы Ганне дэ Післё. Дзяцей у пары не было. Брантом піша, што каралева ў інтымным жыцці знаходзіла адпачыванне ў абдымках сваіх прыдворных дам.
Як каралева Францыі не мела ніякага ўплыву, аднак служыла злучным звяном паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Памерла ад прыступу астмы, знаходзячыся на зваротным шляху з Партугаліі, дзе спрабавала памірыцца са сваёй дачкой.
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Партугаліі Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Герцагі Турэньскія