Пігменты ( — фарба) — кампаненты напоўненых кампазіцыйных матэрыялаў, якія надаюць матэрыялам непразрыстасць, колер, супрацькаразійныя і іншыя ўласцівасці. Нярэдка выкарыстоўваецца як сінонім для неарганічнага фарбавальніка. Адрозніваюць прыродныя мінеральныя пігменты (неарганічныя кампаненты фарбаў) і біялагічныя пігменты (біяхромы — прыродныя фарбавальнікі ў складзе жывых арганізмаў).

У тэхналогіі лакафарбавых матэрыялаў пігментамі завуць высокадысперсныя неарганічныя або арганічныя, нерастваральныя ў дысперсійных асяроддзях рэчывы, здольныя ўтвараць плеўкаўтваральныя ахоўныя, дэкаратыўныя або дэкаратыўна-ахоўныя пакрыцці.

Растваральныя рэчывы, здольныя афарбоўваць іншыя матэрыялы, завуць фарбавальнікамі.

Гл. таксама Мінеральныя фарбы Суперканцэнтраты

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:Фарбавальнікі Катэгорыя:Хімічная тэхналогія