Аляксандр Яцкевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Гуляў за мінскае «Дынама-Юні», потым за нясвіжскі «Верас». У 2008 годзе трапіў у ждановіцкую «Дарыду», а ўжо летам таго ж года перайшоў у «Нафтан», за які доўгі час гуляў у аснове.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе з цягам часу здолеў стаць асноўным нападнікам, хоць і не адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў. Сезон 2013 пачаў як ігрок запаса, але пасля траўмы Дзмітрыя Платонава зноў вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

Сезон 2014 правёў выдатна: згуляў за «Тарпеда-БелАЗ» ва ўсіх 32 гульнях чэмпіянату (з іх большую частку — у стартавым складзе), і з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками. Аднак, у новым сезоне справы пайшлі горш: Аляксандр здолеў вызначыцца толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" расстался с Александром Яцкевичем и Артемом Концевым і неўзабаве падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»Александр Яцкевич перешел в "Белшину", дзе замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка.

У студзені 2016 года папоўніў склад «Слуцка»"Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре. Пачаў сезон у якасці асноўнага нападніка случан, але ўлетку страціў месца ў аснове. У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў аснове, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»"Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем. У сезоне 2018 заставаўся іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне з клубамНе игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом. У ліпені 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны"Слуцк" объявил о расставании с Яцкевичем.

Неўзабаве пасля сыходу са слуцкай каманды стаў іграком сталічнага НФКАлександр Яцкевич подписал контракт с НФК, дзе замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Заставаўся іграком стартавага складу і ў сезоне 2020, калі каманда вярнула назву «Крумкачы». У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з клубам"Крумкачы" подписали новые контракты с Лихтиным и Яцкевичем. У сезоне 2021 быў асноўным нападнікам, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.

У лютым 2022 года, нягледзячы на пераход «Крумкачоў» у Другую лігу, падпісаў новы кантракт з клубамАлександр Яцкевич продолжит выступать в составе НФК "Крумкачы". У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2002 дубль Дынама 24 2 2003 (1) дубль Дынама 11 2 2003 (2) Д2 Дынама-Юні 13 1 2004 Д2 Дынама-Юні 27 1 2005 Д2 Верас 25 1 2006 Д2 Верас 22 6 2007 Д2 Верас 25 7 2008 (1) Д1 Дарыда 14 1 2008 (2) Д1 Нафтан 13 1 2009 Д1 Нафтан 17 0 2010 Д1 Нафтан 30 4 2011 Д1 Нафтан 31 1 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 22 1 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 3 2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ 32 7 2015 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 12 0 2015 (2) Д1 Белшына 11 3 2016 Д1 Слуцк 20 1 2017 Д1 Слуцк 19 4 2018 Д1 Слуцк 25 0 2019 (1) Д1 Слуцк 10 0 2019 (2) Д2 НФК 11 3 2020 Д2 Крумкачы 25 7 2021 Д2 Крумкачы 31 8 2022 Д3 Крумкачы 23 19

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Нясвіж Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск