Юрый Каралюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера З 2008 года гуляў за брэсцкае «Дынама». Не трапляў у асноўны склад і ў 2010 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю». Выдатна праявіў сябе ў сезоне 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Не змог замацавацца ў аснове жодзінскага клуба і ў жніўні 2012 год зноў апынуўся ў Першай лізе, на гэты раз у арэндзе ў мікашэвіцкім «Граніце»Юрий Королюк остаток сезона проведет в «Граните».

Па заканчэнні сезона 2012 вярнуўся ў Жодзіна, але пачатак сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў скасаваны«Торпедо-БелАЗ» расстался с Юрием Королюком, і ў хуткім часе Каралюк вярнуўся ў «Хвалю»Юрий Королюк переходит в "Волну". У лістападзе 2013 года кантракт з «Хваляй» быў разарваныЮрий Королюк и Игорь Нарожник покинули "Волну".

Сезон 2014 распачаў у Другой лізе ў складзе «Кобрына». У ліпені 2014 года, аднак, пачаў трэніравацца з «Хваляй» і неўзабаве чарговы раз вярнуўся ў пінскі клубКоролюк вернулся в «Волну», але ўжо ў кастрычніку 2014 года пакінуў «Хвалю»Юрий Королюк покинул «Волну» і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011 (21 мяч)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст