Дзмітрый Рэкіш (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клуба «Гурыя» з Ланчхуці.

Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР-5 горада Бабруйска. У 2004 годзе ўвайшоў у склад мінскага «Дынама». 3 2010 года стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 года, пакінуўшы «Дынама»Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by, знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за змены трэнера ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама іграком цікавілася «Кубань», але 21 лютага Дзмітрый падпісаў арэнднае пагадненне з варшаўскай «Палоніяй» да чэрвеня 2011 года з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасні спрабаваў працаўладкавацца ў чэшскім клубе «Славацка»Рекиш так и не перешел в "Словацко". football.by. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненне з мінскім «Дынама» і стаў свабодным агентамДмитрий Рекиш стал свободным агентом . sportpress.by.

У лістападзе нямецкі клуб Другой Бундэслігі «Фартуна» запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсезонне пабываў у стане «Бунёдкара», агдамскага «Карабаха» і «Гомеля».

15 сакавіка 2012 года падпісаў гадавы кантракт з клубам «Тарпеда-БелАЗ»Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское "Торпедо-БелАЗ". football.by. Не здолеў замацавацца ў аснове, і ў кастрычніку 2012 года разарваў кантракт з жодзінскім клубамДмитрий Рекиш покинул жодинское "Торпедо". football.by.

У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»Рекиш стал игроком "Немана". football.by. Трывала гуляў у аснове гродзенскага клуба. У ліпені 2013 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай дамоўленасці быў скасаваныДмитрий Рекиш покинул "Неман". football.by.

У кастрычніку 2013 года перайшоў у клуб другога чэшскага дывізіёна «Тршынец»Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба "Тршинец". football.by. За чэшскі клуб правёў 5 матчаў, забіў адзін гол.

У лютым 2014 года зноў стаў іграком «Нёмана»Рекиш подписал контракт с «Неманом». football.by. Зноў меў сталае месца ў асноўным складзе (звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы), але толькі ў асобных матчах здолеў добра праявіць сабе (так, 25 мая ў матчы з «Белшынай» гол і галявая перадача Рэкіша, які выйшаў на замену ў другім тайме, дапамаглі «Нёману» вырваць перамогу — 4:3). У кастрычніку 2014 другі раз пакінуў «Нёман»Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками. football.by.

У сакавіку 2015 года далучыўся да літоўскага клуба «Спірыс»Дмитрий Рекиш перешел в литовский "Спирис". football.by. З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне 2015, дапамог камандзе заняць пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў «Спірыс», у пачатку 2016 трэніраваўся разам з «Іслаччу». У сакавіку 2016 года цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць «Тракай», з якім хутка быў падпісаны кантрактДмитрий Рекиш стал игроком литовского "Тракая". football.by.

У жніўні 2016 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Рекишем. football.by. У жодзінскім клубе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцаміРекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ". football.by. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. З 11 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ". football.by.

У студзені 2018 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Жэтысу», але беспаспяховаРекиш не подошел «Жетысу» и вернулся в Беларусь. by.tribuna.com. У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ. football.by. У ліпені 2018 года перайшоў у інданезійскі клуб ТІРАРекиш перешел в индонезийский клуб ТНИ. by.tribuna.com.

У сакавіку 2019 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам"Ислочь" подписала контракт с Рекишем. football.by. У складзе «Іслачы» стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў камандуФутбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" . pressball.by..

У пачатку 2020 года некаторы час трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў іграком бабруйскай «Белшыны»Рекиш перешел в "Белшину". football.by.. Спачатку выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў, хоць і не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клубКовель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины". football.by..

У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка кутаіскага «Тарпеда»Дмитрий Рекиш перешел в "Торпедо" Кутаиси. football.by.. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёнаРекиш перешел в клуб второго грузинского дивизиона. football.by., у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»Дмитрий Рекиш вернулся в сильнейший дивизион Грузии. football.by., які пакінуў у студзені 2023 года. Сезон 2023 пачаў у складзе «Гурыі».

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 года ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 супраць Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і вызначыўся дублем (75 і 90 хвіліны)Пратакол матча Аўстрыя - Беларусь. football.by, што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выхадзіў на замену ў чатырох матчах.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2009 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Палонія Варшава Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Тршынец Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Персікаба 1973 Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Кутаісі Катэгорыя:Ігракі ФК Самтрэдыя Катэгорыя:Ігракі ФК Тэлаві Катэгорыя:Ігракі ФК Гурыя Ланчхуці