Напалеон Феліксавіч Яленскі (, ), 3 мая , вёска Лучыцы, Мазырскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 11 мая , Цепліцы, Чэхія, Аўстра-Венгрыя, — грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Паходжанне і сям'я Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Яленскіх гербу «Корчак», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі ў Новагародскім і Мазырскім павеце ВКЛ, дзе і займалі высокія земскія пасады.
Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лучыцы Мазырскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сям'і Фелікса Янавіча Яленскага (нар.1775) і яго жонкі Камілы Янаўны-Хрызастомаўны Рдултоўскай. Яго поўнае імя, дадзенае пры хросце, Напалеон-Міхал-Ян Феліксавіч Яленскі.
Бацька Фелікс быў сынам новагародскага кашталяніца і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802) Яна Рафалавіча Яленскага (1756—1810) і яго жонкі Юсціны Абуховіч, служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынёй II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і мазырскім павятовым маршалкам (1805—1808).
Маці Каміла была дачкой новагародскага падваяводы і новагародскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са Снова і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны Ржавускай (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны Радзівіл).
У 1801—1802 упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у Мазырскім павеце лічыўся спадчынны маёнтак Касейск (Касейкі) з трыма вёскамі (262 рэвізскія душы), які ў 1838 быў ва ўладанні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у Мазырскім павеце, дзе ў 1839 налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У 1814 за Феліксам Яленскім у яго маёнтку Дудзічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі 1816 Фелікс Яленскі валодаў маёнткам Дудзічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў 1817 — 329 душ.
Стрыечным братам Напалеона Яленскага быў Антон Паўлавіч Яленскі (1818—1874), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Адукацыя Скончыў гімназію ў Вільні і Віленскі ўніверсітэт у 1829.
Удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў У 1831 стаў членам таемнага таварыства — Віленскага камітэта. У ходзе Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў на Напалеона Яленскага быў напісаны данос аб тым, што ён збіраў змоўцаў у сваім доме ў Мазырскім павеце і ўзбройваў сялян для паўстання. Аднак Яленскі быў вызвалены следчай камісіяй у Мінску з-за недахопу доказаў. Быў заўважаны ў вольнадумных выказваннях, але супраць расійскага ўрада не дзейнічаў. Паводле ўласнага прызнання на допытах пасля арышту ў 1838 па справе таемнага таварыства ў Мазырскім павеце, Яленскі ўдзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў у радзівілаўскім апалчэнні, але атрымаў дараванне сваім дзеянням з боку расійскіх улад. Вярнуўся адразу ў свае маёнткі ў Мазырскім павеце, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з маянткоўцам Янам Казіміравічам Рудзяеўскім, сваім суседам па павету і будучым мазырскім павятовым маршалкамЛуговцова, С. Л. «Заговор Канарского»… С. 307..
Таемнае таварыства ў Мазырскім павеце (1833—1839) У 1833 у Мазырскім павеце было створана (невялікае па колькасці) таемнае таварыства, якое падзяляла ідэі «арыстакратычнай партыі» польска-ліцвінскай палітычнай эміграцыі на чале з князем Адамам-Ежы Чартарыйскім ў Парыжы. Мэтай дзейнасці таварыства было аднаўленне Рэчы Паспалітай праз узброенае паўстанне і стварэнне дзяржавы на канстытуцыйна-манархічных падставах. Пачатак стварэнню таварыства быў пакладзены ініцыятывай Д. Булеўскага, эмісара «арыстакратычнай партыі» Чартарыйскага, прысланага з-за мяжы для вярбоўкі прыхільнікаў у Мінскую губерню. Таварыства праіснавала да 1838—1839, калі былі арыштаваны і ўтрымліваліся ў вязенні ў Вільні яго члены (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, Ян Рудзяеўскі, Пётр Грабоўскі, Генрык Зялёнка і Аляксандр Гутоўскі)Луговцова, С. Л. «Заговор Канарского»… С. 298..
Першым заахвочаным членам і арганізатарам таварыства стаў у 1833 шляхціц Ян Былеўскі, сын Маўрыцыя Былеўскага, ураджэнец Пінскага павета Мінскай губерні і гаспадарчы камісар маёнтка Рафалаўка графіні Алізар, размешчанага ў Луцкім павеце Валынскай губерні. Менавіта Яну Былеўскаму эмісар Булеўскі даручыў стварыць у Пінскім і Мазырскім паветах таемныя таварыствы, для чаго неабходна было прыводзіць завербаваных членаў да прысягі вернасці таварыству, завесці сакратара, назапашваць грошы і зброю і быць гатовым у любы момант далучыцца да паўстання. Аднымі з першых, з кім павёў размовы Ян Маўрыцавіч Былеўскі аб стварэнні таемнага таварыства, былі тагачасны мазырскі павятовы маршалак Ян Казіміравіч Рудзяеўскі, Напалеон Феліксавіч Яленскі і ксёндз петрыкаўскага касцёла Пётр Шыманавіч Грабоўскі, якія падтрымалі ініцыятыву Былеўскага і адразу прынеслі прысягу вернасці таварыству ў доме Яна Рудзяеўскага ў маёнтку Маісеевічы Мазырскага павета. Ксёндз Грабоўскі быў прызначаны сакратаром. У таварыства было ўцягнута вельмі малая колькасць людзейЛуговцова, С. Л. «Заговор Канарского»… С. 298—299.
Пазней, пасля арышту ў 1839, Пётр Грабоўскі паведаміў следчай камісіі ў Вільні, што стварэнне мазырскага таварыства было выпадковым і нават несур'ёзным, што складана знайсці ў Мазырскім павеце нават пяць членаў камітэта (як задумвалася арганізатарамі) і дзейнасць таварыства скончылася нічым. Грабоўскі расказаў, што ніякіх дакументаў аб дзейнасці таварыства (інструкцый, уставы, правіл) не мелася, грашовых складак не было, а толькі распаўсюджваліся ў павеце таемна прысланыя з-за мяжы Булеўскім кніга Адама Міцкевіча (1798—1855) «Кнігі польскага народа і польскага пілігрымства» у 20 экзэмплярах і часопіс, які выдаваўся ў Парыжы польска-ліцвінскай эміграцыяй. На допытах ксёндз паведаміў, што ідэі таварыства ў Мазырскім павеце распаўсюджваліся слаба з-за нізкай актыўнасці членаў: Ян Рудзяеўскі быў заняты жаніцьбай, а Напалеон Яленскі — уладкаваннем новай гаспадаркі. Арыштаваны расійскімі ўладамі ў 1838 Ян Рудзяеўскі паведаміў, што «увесь гэты саюз скончыўся на першым жа сходзе» (на тым, які адбыўся ў доме Рудзяеўскага ў 1833)Луговцова, С. Л. «Заговор Канарского»… С. 302—303. Аднак гэта было не зусім так.
Фактычна таемнае таварыства ў Мазырскім павеце ў 1833—1839 было групай людзей (Ян Былеўскі, Напалеон Яленскі, Ян Яленскі, Ян Рудзяеўскі, Пётр Грабоўскі), аб'яднаных сваяцкімі і сяброўскімі сувязямі, што былі незадаволены расійскім панаваннем у краі, але імкнуліся скрываць свае думкі ад шырокага наваколля людзей. Ян Яленскі быў стрыечным братам Напалеону Яленскаму і родным братам Антону Паўлавічу Яленскаму (1818—1874), аднаму з будучых кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. У гэтых людзей былі свае прадстаўленні аб годнасці і гонары. Канкрэтная сутнасць іх дзейнасці заключалася ў тым, што, рызыкуючы сваёй небяспекай, яны дапамагалі хаваючымся ў беларускіх і ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гадоў, эмігрантам і іх сваякам. Яны чыталі і распаўсюджвалі ў паветах забароненую расійскімі ўладамі літаратуру, імкнуліся знайсці сувязі з адзінадумцамі ў Мінску і Вільні, цікавіліся тым, што адбывалася ў эміграцыйным асяродку, збіралі сродкі ў дапамогу бедным суайчыннікам. Пры гэтым на працягу некалькіх год ім удавалася не прывабліваць увагу мясцовай паліцыіЛуговцова, С. Л. «Заговор Канарского»… С. 303.. На кантрактах у Мінску ў 1836 Напалеон і Ян Яленскія пацікавіліся ў прыехаўшых дваран з усёй Мінскай губерні аб палітычнай дзейнасці польска-ліцвінскай эміграцыі, а такасама тым, ці ёсць «ад яе дзеючыя асобы ў краі».
У 1836 г. на кантакт з гэтай групай людзей выходзіць Шыман Канарскі праз свайго прадстаўніка Ігната Родзевіча, маянткоўца Пінскага павета. Верагодна, Шыман Канарскі даведаўся аб Напалеону Яленскім ад кагосьці з эмігрантаў з Галіцыі, бо прасіў Родзевіча знайсці Яленскага ў Мазырскім павеце. У тым жа 1836 г. Ігнат Родзевіч паехаў да Напалеона Яленскага, аб'явіў яму аб існаванні таемнага дэмакратычнага таварыства «Садружнасці польскага народа» (1835—1837) і паспрабаваў змяніць сутнасць дзейнасці таемнага таварыства дваран у Мазырскім павеце: адысці ад пазіцый «арыстакратычнай партыі» палітычнай эміграцыі на чале з князем Чартарыйскім і перайсці на «дэмакратычныя» погляды дэмакратычнага таварыства «Садружнасці польскага народа» (1835—1837), якое ўзначальваў Шыман Канарскі. У прыватнасці, Ігнат Родзевіч прапанаваў Напалеону Яленскаму ўступіць у склад «Садружнасці польскага народа», склаў арганізацыйныя дакументы і прасіў Яленскага імем эмісара Шымана Канарскага і імем Станіслава Казакевіча прыняць абавязкі сакратара дэмакратычнага таварыства. Яленскі пакінуў у сябе перададзеныя яму дакументы і кнігі.
Аднак калі Родзевіч праз некалькі дзён вярнуўся, каб даведацца аб рашэнні Напалеона Яленскага, апошні адмовіўся ўступаць у дэмакратычнае таварыства «Садружнасці польскага народа», іх размова прывяла да спрэчкі. Яленскі быў нязгодны з Родзевічам па пытанні аб новых адносінах шляхты з сялянамі, што прапагадавалі Канарскі і яго дэмакратычнае таварыства: аб неабходнасці асветы сялян і прыцягненні іх, як роўных сабе, да магчымага паўстання супраць расійскага ўрада, што будзе гарантыяй поспеху паўстання. Акрамя таго, Напалеон з падазронасцю аднёсся да чарговага эмісара (пасля эмісара Булеўскага), які навязвае мясцовым маянткоўцам свае «правілы гульні»: пасады, прысягу і інш., што падвяргае вялікай небяспецы лёсы і нават жыцці ўдзельнікаў таемнага таварыства ў выпадку выкрыцця яго расійскімі ўладамі. Незадаволены гэтымі спрэчкамі Родзевіч звярнуўся да стрыечнага брата Напалеона Яна Паўлавіча Яленскага, якому расказаў аб існаванні таемнага таварыства «Садружнасць польскага народа» і аб адмове Напалеона і прапанаваў стаць сакратаром, што Ян Яленскі і абяцаў зрабіцьЛуговцова, С. Л. «Заговор Канарского»… С. 306—307..
Аднак, у канечным выніку, ідэя ўступлення ў дэмакратычнае таварыства Канарскага не знайшла падтрымкі членаў мазырскага таемнага таварыства дваран, бо ім не спадабалася ідэя «пасябраваць з сялянамі», якую прапагандаваў Шыман Канарскі. Кантакты і размовы з прадстаўнікамі Шымана Канарскага не прымусілі членаў таемнага таварыства ў Мазырскім павеце перайсці на «дэмакратычныя пазіцыі» («пасябраваць з сялянамі») і не зрабілі дзейнасць таварыства болей актыўнай ці арганізаванай, але зрабілі яе болей небяспечнай, бо царскія ўлады даўно вялі вышук Канарскага. Арышт 27 мая 1838 на станцыі Крыжоўка паміж Вільняй і Мінскам Шымана Канарскага, а пазней і яго прадстаўнікоў, прывёў да арышту ў 1838—1839 і многіх людзей, якія спачувалі ці мелі цесныя кантакты з Канарскім, у тым ліку — і членаў таемнага таварыства ў Мазырскім павеце. Сам Напалеон Яленскі быў арыштаваны расійскімі ўладамі ў 1838.